Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Украіна больш ніколі ня будзе сьвяткаваць Дзень перамогі па сцэнары Расеі


Украіна больш ніколі ня будзе сьвяткаваць Дзень перамогі па расейскім сцэнары. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас ўрачыстых мерапрыемстваў з нагоды 70-й гадавіны перамогі ў Другой сусьветнай вайне.

«Мы больш ніколі ня будзем сьвяткаваць гэты дзень па расейскім сцэнары, які прадугледжвае стрыманае выкарыстаньне нашага Дня перамогі для апалёгіі экспансіянісцкай палітыкі ў адносінах да суседзяў, для ўтрыманьня іх у сваёй арбіце, для адраджэньня імпэрыі», — адзначыў ён.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ўшанаваў памяць воінаў, якія загінулі ў гады Другой сусьветнай вайны. Ён усклаў кветкі да помніка на магіле Невядомага салдата на Алеі славы ў Кіеве.

У цырымоніі таксама прынялі ўдзел прэм’ер-міністар Арсень Яцанюк, першы намесьнік старшыні Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій, мэр Кіева Віталь Клічко, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Барыс Ложкін.

Прысутныя хвілінай маўчаньня ўшанавалі памяць загінулых у гады Другой сусьветнай вайны.

Пасьля ўскладаньня кветак кіраўніцтва краіны і ўсе ўдзельнікі цырымоніі адправіліся да Мэмарыяльнага комплексу «Нацыянальны музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны».

Урачыстыя мерапрыемствы да 70-й гадавіны перамогі над нацызмам у суботу заплянаваныя ў розных гарадах Украіны. Напярэдадні ўкраінцы адзначалі Дзень памяці і прымірэньня.

Страты Украіны ў Другой сусьветнай вайне склалі, па розных зьвестках, ад 8 да 10.000.000 чалавек. Украінцы ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях як у складзе савецкай арміі, так і ў складзе войскаў іншых краін антыгітлераўскай кааліцыі. Акрамя таго, некалькі сотняў ўкраінскі ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях у шэрагах руху супраціву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG