Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША асуджаюць акупацыйную ўладу Крыма за закрыцьцё тэлеканалу ATR


Офіс тэлекампаніі ATR
Офіс тэлекампаніі ATR

Злучаныя Штаты рашуча асуджаюць расейскую акупацыйную ўладу ў анэксаваным украінскім Крыме за спыненьне вяшчаньня некалькіх крымскататарскіх СМІ.

У апублікаванай 2 красавіка заяве Дзярждэпартамэнт ЗША назваў закрыцьцё тэлекампаніі ATR і яшчэ некалькіх крымскіх СМІ «апошнім у шэрагу дзеяньняў, якія падрываюць свабоду слова ў Крыме».

Сьпікер Дзярждэпартамэнта Мары Гарф падкрэсьліла, што закрыцьцю ATR і іншых СМІ папярэднічала «гадавая кампанія, каб прымусіць замаўчаць крымскататарскае насельніцтва і іншых асобаў, якія выступаюць супраць акупацыі». Сьпікер таксама адзначыла, што крымскія татары падвяргаюцца «дыскрымінацыі, запалохваньню і перасьледам».

Раней міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International назвала адмову расейскіх уладаў перарэгістраваць крымскататарскія СМІ паводле расейскага заканадаўства «абуральным нападам на свабоду слова, закамуфляваным пад адміністрацыйную працэдуру».

Крымскататарскі тэлеканал ATR скончыў сваё вяшчаньне апоўначы ў аўторак, 31 сакавіка. Гэты тэлеканал некалькі разоў падаваў дакумэнты для перарэгістрацыі ў наглядны орган акупацыйнай улады «Раскамнагляд», але іх вярталі назад па розных прычынах. Аналягічныя праблемы маюць іншыя СМІ, якія ўваходзяць у мэдыя-холдынг ATR — дзіцячы крымскататарскі тэлеканал Lale, FM-радыёстанцыі «Мэйдан» і «Лідэр», а таксама інтэрнэт-выданьне «15 хвілінаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG