«Гэты абуральны факт наступу на свабоду слова, прадстаўлены ў выглядзе адміністрацыйнай працэдуры, зьяўляецца грубай спробай задушыць незалежныя сродкі масавай інфармацыі, прымусіць маўчаць іншадумцаў і запалохаць крымскататарскі народ», — адзначаюць у арганізацыі.
Усе СМІ ў Крыме былі абавязаныя перарэгістравацца ў адпаведнасьці з расейскім заканадаўствам у красавіку 2014 года. Аднак тым мэдыя-рэсурсам, якія вяшчаюць на крымскататарскай мове, было неаднаразова і беспадстаўна адмоўлена ў рэгістрацыі.
«Гэтыя закрыцьці адзначылі апошнюю стадыю ў наступе на правы чалавека ў Крыме, уключаючы свабоду выказваньня меркаваньняў, цяжар якога адчувае на сабе прыгнечанае крымскататарская меншасьць», — сказаў Дзяніс Крывашэеў, намесьнік дырэктара праграмы Amnesty International па Эўропе і Цэнтральнай Азіі.
30 сакавіка стала вядома, што крымскататарская расейскамоўная газэта «Голас Крыму» атрымала пасьведчаньне аб рэгістрацыі СМІ ад Раскамнагляду. Цяпер выданьне называецца «Голас Крыма New». Наклад — 6000 асобнікаў.
Тэлеканал «Ляле», радыё «Мэйдан», радыё «Лідэр», партал «15 хвілінаў», якія ўваходзяць у мэдыяхолдынг ATR, па-ранейшаму знаходзяцца пад пагрозай закрыцьця з 1 красавіка.