Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крапівенскае поле перад сьвятам


Крапівеньскае поле перад сьвятам
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:45 0:00
Наўпроставы лінк

Крапівенскае поле перад сьвятам

Ральля

Яна — першае, што выхопліваюць вочы, як толькі пераяжджаеш мосьцік празь летапісную рачулку. Але густое прыдарожнае кустоўе, падсьветленае ўжо нязыркім сонцам, можа й скуламесіць відзежу ў стомленых няблізкаю яздою зрэнках. Спадзеў з душы спадае і марыва самападману растае, як цераз пару сотняў мэтраў збочваеш да слыннае мясьціны. Па сьвежым ворыве на ёй нясьпешна сунуцца два «Беларусы», а зь іх прычэпаў сыплецца смуродны сьвінскі гной.

Гумовікі з багажніка — як Бог паслаў. Сьлед у сьлед пад падазронымі паглядамі двух мужчынаў з прымежнай з полем хаты. Мэтраў трыста гэтак з гакам — і мы на ацалелым поплаве. Аглядаемся — мужчынкі тыя ўжо кружляюць вокал машыны нашай, прысталай з краю ворыва. Трывожна троху, але ж ня пнуцца зноў у гнойны шлях дзеля стасункаў з тымі пільнякамі.

Быльнёг

Ён сустракае нас пажухлым ад дажджоў дзядоўнікам, мэтровай жыгучкай-крапівой, асьцём засохлых кветак скрыпеню. Быльнёг у сваім позьнім разнатраўі заблытвае нам ногі. Тармозіць рух і частае кустоўе. І праз упадзіны нябачныя раз-пораз ледзь не куляемся з высокай прыдняпроўскай кручы. Зь яе ж — такі агляд шыкоўны, такія краявіды, што мы ўжо забываемся на папярэдні шлях цераз ральлю. Стаім, дзівуемся і ледзь ня разам выгукваем жаданьне тут застацца. Хаця б на тыдзень, а лепш — да дня славутай сечы.

Паціху аглядаем мясьціну. Вунь на роўнай галявіне знак каменны, што тут паставілі ўдзячныя нашчадкі таму гадоў мо дваццаць. Вунь крыж на ўзгорку. Хоць і пазьней за знак пастаўлены, але ўжо моцна пачарнеў.

Стаім прыціхлыя пры ім. І моўчкі ўяўляем, дзе тут біліся ліцьвіны з навалаю варожай маскавітаў. Цьмы іхныя драпежныя, што большыя былі за нашыя трыкроць, палеглі тут, Крапіўну і Дняпро афарбавалі кроўю, лясы ўзьбярэжныя заслалі целамі здранцьвелымі. А думалі ж да Вільні і Варшавы шыхтамі пераможнымі ісьці, ды так і засталіся тут, у незахопленай зямлі.

Камяні

Вярнуў нас з вандраваньня ў час непераможных вояў-продкаў раптоўны пах, што ў твар дыхнуў узьвейным ветрам. І мы спусьціліся ў лагчыну, шукаючы, адкуль шугае гэты дзіўны водар. Няўжо тут недзе вырас каханьня восеньскага сымбаль? Так і ёсьць — між быльнягу прасьвечваюцца гронкі дробныя чабору. Ён побач з валуном. На валуне ж рукой мастацкай надпіс нехта выбіў — Аршанскай перамозе 500 гадоў. А вунь яшчэ адзін. На ім то проста лічбы — 1514. І шчэ далей тры волаты каменныя з імёнамі славутых ваяроў і мудрых ВэКээЛаўскіх мужоў — Астроскага, Сапегі, Радзівіла. Вянчае гэтую чародку помнікаў вялікі камяніска з радочкамі славутай песьні пра бітву і яе герояў.

Слава Воршы ўжо нязгорша!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG