Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 траўня: вызваленьне хакейных вязьняў, cудная пятніца з Гедройцем


Ежы Гедройць
Ежы Гедройць

Гэты дзень у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

На волю пасьля арыштаў выходзяць: Леанід Смоўж, Дзяніс Карноў, Аляксандар Курбацкі, Аляксандар Стукін, Валеры Тамілін, Ільля Валавік, Сяргей Пазьняк, Кірыла Ермаловіч, Аляксандар Палякоў.

Менск. Кнігарня “ЛогвінаЎ”. Судная пятніца з Гедройцем! Будуць прадстаўленыя тры ўдзельнікі лонг-ліста прэміі Гедройця: Алена Брава і яе кніга “Дараваньне. Прощение. Vergebung”, Анатоль Івашчанка распавядзе пра кнігу непрысутнага ў Беларусі Сяргея Дубаўца “Errata” і Вячаслаў Ракіцкі выступіць ад імя Аляксандра Лукашука і яго кнігі “Зкімбы-зымбы”.

Менск. У будынку прэзідыюма Нацыянальнай акадэміі навук адбудзецца круглы стол “Найноўшыя навуковыя распрацоўкі і выданьні Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”. Пачатак у 11.00.

Менск. У Палацы мастацтваў адбудзецца рок-спэктакаль “Малевіч. Партрэт у двух вымярэньнях”. Пачатак у 19.00.

Менск. У творчай прасторы ЦЭХ (пр-т Незалежнасьці, 58/6) адкрываецца першая пэрсанальная выстава беларускага мастака і графічнага дызайнэра Славы Семянюты. Пачатак у 18.00.

Чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менску. Гульні: СК “Чыжоўка-Арэна”: Італія-Канада (16.45); Швэцыя-Славакія (20.45). СК “Менск-Арэна”: Казахстан-ЗША (16.45); Фінляндыя-Швэйцарыя (20.45).

Менск. “Моладзевы тэатар эстрады”, канцэрт “Новая генэрацыя – зьмяні свой погляд”, фэстывальны рух Slavic Music Fest. Пачатак у 19.00.

Менск. Кнігарня “Галіяфы”. Прэзэнтацыя кніг Сяргея Календы і Аляксандра І. Бацкеля. Пачатак у 18:00.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1674 – Ян Сабескі абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

1686 – паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай падпісаны “вечны мір”, Расея атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну і Кіеў.

1804 – Напалеон I абвешчаны імпэратарам.

1889 – упершыню апублікавалі паэму «Тарас на Парнасе» (у газэце «Минский листок»). Паэма была напісаная, найбольш верагодна, у 1850-я. Аўтарам паэмы лічыцца Канстанцін Вераніцын. Ён паходзіў з прыгонных сялян. Вучыўся ў Гарадоцкім прыходзкім вучылішчы, Віцебскай гімназіі (1845-52) і Пецярбурскай мэдыка-хірургічнай акадэміі (1852-54). 3 акадэміі яго ў 1854 годзе выключылі. У 1859 годзе ён бліскуча скончыў Горы-Горацкі земляробчы інстытут, напісаўшы дысэртацыю “О белорусском хозяйстве”. У 1863-74 жыў і працаваў у Пецярбургу, у 1874-79 працаваў выкладчыкам у Маладзечанскай настаўніцкай сэмінарыі, з 1880 служыў у Пецярбургу ў апараце Міністэрства шляхоў зносін, меў чын стацкага саветніка. Дакладная дата сьмерці Вераніцына невядомая.

1986 – у Горадні адкрыты Дом-музэй М. Багдановіча.

У гэты дзень нарадзіліся:

1755 – Ян Непамуцэн Касакоўскі, дзяржаўны й рэлігійны дзяяч ВКЛ.

1911 – Васіль Вітка, клясык беларускай дзіцячай літаратуры.

1955 – Вольга Корбут, гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка.

1957 – Юры Шаўчук, расейскі паэт і рок-музыка.

У гэты дзень памерлі:

1926 – Казімер Сваяк, беларускі каталіцкі сьвятар, нацыянальны дзяяч, паэт.

1979 – Яўсей Канчар, беларускі палітычны дзяяч, гісторык, публіцыст, вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі, адзін з арганізатараў Усебеларускага зьезду 1917 году.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Свабода
Гэта мова
На якой Бог
Гаворыць з чалавекам
А чалавек з Богам.
І абодва глуханямыя.
ыя
ыя
ыя

Аляксандар Лукашук “Зкімбы-зымбы”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG