Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актыўная фаза антытэрарыстычнай апэрацыі ў Славянску

Украінскія войскі пачалі актыўную фазу антытэрарыстычнай апэрацыі ў захопленым ўзброенымі прарасейскімі сэпаратыстамі горадзе Славянку Данецкай вобласьці. Зьявіліся зьвесткі пра першых забітых.


22:12 24.4.2014
20:38 24.4.2014
20:08 24.4.2014
VICE News паведамляе, што журналіста Саймана Астроўскага вызвалілі.

Сайман Астроўскі асьвятляў крызіс ва Ўкраіне цягам некалькіх тыдняў і ў тым ліку паведамляў пра тое, як групы ўзброеных людзей у масках захоплівалі адміністрацыйныя будынкі ў гарадах на ўсходзе Ўкраіны.

У Славянску яго схапілі сэпаратысты і аб’явілі інфарматарам «Правага сэктару».
Сайман Астроўскі падчас падрыхтоўкі рэпартажу ў Славянску 21 красавіка
Сайман Астроўскі падчас падрыхтоўкі рэпартажу ў Славянску 21 красавіка
19:26 24.4.2014
18:45 24.4.2014

Amnesty патрабуе вызваліць палонных на ўсходзе Ўкраіны


Журналісты і службовыя асобы, якія незаконна ўтрымліваюцца ўзброенымі фармаваньнямі на ўсходзе Ўкраіны, павінны быць неадкладна вызваленыя. Пра гэта заявіла міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

«Затрыманьні журналістаў, мясцовых службовых асоб і жыхароў узброенымі асобамі ў Славянску красамоўна сьведчаць пра беззаконьне, якое адбываецца ва ўсходняй Украіне, і выклікаюць насьцярогу, што да затрыманых могуць прымяняць катаваньні і іншыя віды жорсткага абыходжаньня. Захоп закладнікаў і выкарыстаньне іх у якасьці разьменнай манэты для гандлю ў палітычных мэтах — як агідны, так і незаконны», — адзначаецца ў распаўсюджаным 24 красавіка прэс-рэлізе Amnesty International.
18:23 24.4.2014
18:21 24.4.2014
17:35 24.4.2014

Барадаты баявік у Славянску — злачынец з Расеі


Барадаты баявік, які ня раз усплываў на фатаздымках з усходу Ўкраіны, — расеец Аляксандар Мажаеў.

Пра гэта піша журналіст Time Сайман Шустэр, перадае ТСН.

У Славянску журналіст пабываў у палоне ў сэпаратыстаў і змог пагутарыць з барадатым баевіком, якога прарасейскія байцы называюць «Бабаем».

Падчас інтэрвію Мажаеў паказаў свой пашпарт: ён прыехаў з Краснадарскага краю ваяваць ва Ўкраіну, спачатку ў Крым, а потым на Данбас. Прапісаны ён у расейскім горадзе Беларэчанску.

Мажаеў сказаў, што паехаў ваяваць ва Ўкраіну, бо ў Расеі яго шукае паліцыя за «спробу забойства нажом». Аднак не было грошай падкупіць судзьдзю, і таму ён стаў наймітам.

Аднак Мажаеў адмаўляе, што служыў у ГРУ Расеі. Ён сказаў, што служыў у расейскім войску, а пасьля звальненьня ў запас уваходзіў у «Ваўчыную сотню» казакоў у сваім горадзе.

Свайго ўдзелу ў сілавым захопе Крыму ён не адмаўляе.

У Славянску гэтага расейца наняў уладальнік фабрыкі мыла і самаабвешчаны «народны мэр» Вячаслаў Панамароў.
17:31 24.4.2014
16:54 24.4.2014
15:21 24.4.2014
Наступ ўкраінскага спэцназу ў Славянску прыпынены, паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на мясцовыя СМІ, якія, у сваю чаргу, спасылаюцца на «сілы самаабароны»:

«Спэцапэрацыя вайскоўцаў прыпыненая. Адначасова паступаюць паведамленьні, што сапёры правяраюць маршрут далейшага праходжаньня бронетэхнікі. Раней байцы народнай самаабароны ў Славянску разам з падмацаваньнем з Чырвонага лімана адбілі наступ украінскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у сілавой спэцапэрацыі на ўезьдзе ў Славянск. Апалчэнцы прачэсваюць вакольную лесапаласу. Паводле некаторых зьвестак, бронетэхніка сілавікоў адведзеная, але самі вайскоўцы маглі разгрупавацца паблізу ад блёкпастоў».
15:18 24.4.2014
15:17 24.4.2014
Кіраўніцтва так званай «Данецкай народнай рэспублікі» абвясьціла ўсеагульную мабілізацыю ў рэгіёне ў сувязі з апэрацыяй ўкраінскіх сілавых структур у Славянску.

«У Славянску пачалася агульнавайсковая апэрацыя. Гэта азначае толькі адно — грамадзянскую вайну», — заявілі агенцтву «Інтэрфакс» ў кіраўніцтве так званай рэспублікі.

Раней у чацьвер МУС Украіны распаўсюдзіла паведамленьне, згодна з якім у ходзе сілавой апэрацыі пад Славянскім былі забітыя пяць байцоў сіл узброеных сэпаратыстаў.
14:50 24.4.2014

Пуцін паўтарыў, што выканаўчыя ўлады ў Кіеве — нелегітымныя:

«Калі сёньняшнія ўлады ў Кіеве гэта зрабілі, то гэта, безумоўна, ужо хунта, нейкая кліка проста. Па-першае, у іх няма агульнанацыянальнага мандату, яны, у найлепшым выпадку, маюць толькі некаторыя элемэнты легітымнасьці, толькі ў рамках парлямэнту».

Прэзыдэнт Расеі назваў меркаваную вайсковую апэрацыю ў Славянску «карнай» і прыгразіў бліжэй неакрэсьленымі наступствамі міждзяржаўнага характару:

«І калі вось гэтыя людзі перайшлі да так званай вострай фазы, то гэта ня нейкая вострая фаза, гэта проста карная апэрацыя, і яна безумоўна будзе мець наступствы для тых людзей, якія прымаюць рашэньні падобнага роду, у тым ліку гэта адносіцца і да нашых міждзяржаўных адносін» — сказаў Пуцін на сустрэчы з прадстаўнікамі рэгіянальных СМІ ў Санкт-Пецярбургу.
14:09 24.4.2014

СБУ апублікавала аўдыёдоказы датычнасьці «народнага мэра» Славянска Панамарова да забойства дэпутата Рыбака

14:07 24.4.2014
14:02 24.4.2014
13:51 24.4.2014
13:35 24.4.2014
13:28 24.4.2014

СБУ мае доказы датычнасьці «народнага мэра» Славянска да забойства дэпутата Рыбака


СБУ апублікуе аўдыёзапіс тэлефонных перамоваў Ігара Стралкова, Ігара Безьлера і Вячаслава Панамарова, якія пацьвярджаюць іх датычнасьць да забойства дэпутата гарсавета Славянска Ўладзімра Рыбака

Пра гэта паведаміла начальнік прэс-службы СБУ Марына Астапенка.

Па яе словах, аўдыёзапіс ў бліжэйшы час будзе разьмешчаны на афіцыйным сайце СБУ і распаўсюджаны ў інтэрнэце.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG