Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актыўная фаза антытэрарыстычнай апэрацыі ў Славянску

Украінскія войскі пачалі актыўную фазу антытэрарыстычнай апэрацыі ў захопленым ўзброенымі прарасейскімі сэпаратыстамі горадзе Славянку Данецкай вобласьці. Зьявіліся зьвесткі пра першых забітых.

13:26 24.4.2014

Лідэр сэпаратыстаў пагражае расстрэламі


Падчас антытэрарыстычнай апэрацыі ў Славянску былі распаўсюджаныя ўлёткі з заклікамі да насельніцтва. Яны выклікалі выбух абурэньня ў сэпаратыстаў.

Пра гэта паведамляе МУС Украіны.

Ва ўлётках насельніцтва заклікаюць зьберагаць спакой, па магчымасьці не пакідаць свае дамы, не адпускаць дзяцей без нагляду бацькоў на вуліцы горада, не паддавацца на правакацыі і не выконваць злачынныя загады прадстаўнікоў самаабвешчанай незаконнай улады.

Самазваны народны мэр Славянска Панамароў абвясьціў аб «расстрэле на месцы кожнага, у каго будзе выяўленая гэтая ўлётка».
13:25 24.4.2014
13:25 24.4.2014
13:22 24.4.2014
13:21 24.4.2014

Забіта 5 сэпаратыстаў

МУС Украіны пацьвярджае зьнішчэньне 5 тэрарыстаў, аднаго байца ўкраінскага войска паранілі:

«У ходзе антытэрарыстычнай апэрацыі, падразьдзяленьнямі МУС і МА разблякаваныя і зьнішчаныя 3 блокпаста незаконных узброеных фарміраваньняў у паўночна-ўсходняй частцы горада Славянска Данецкай вобласьці».


Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Украіны перадае Еспресо.TV.
13:19 24.4.2014
13:19 24.4.2014
13:18 24.4.2014
Фатограф AFP бачыў 5 ўкраінскіх бронетранспарцёраў.


Прэсавы сакратар сэпаратыстаў паведаміла AFP, што людзі, якія ўтрымліваюць кантроль над гарадзкім саветам ў Славянску, рыхтуюцца да штурму:

«Узброеныя мужчыны, якія ахоўваюць гарсавет, застаюцца на месцы», — сказала яна, адзначыўшы, што іншым грамадзянскім асобам загадана пакінуць гэтае месца.
Reuters паведамляе, што ўкраінскія салдаты атрымалі кантроль над блокпастом сэпаратыстаў на поўначы Славянска.

Барыкада, якую падпалілі сэпаратысты, яшчэ працягвае гарэць.
13:17 24.4.2014
Як паведамляе Еспресо.TV са спасылкай на журналіста Рамана Бурко, сярод баевікоў у горадзе пачалася паніка:

«Украінскія вайскоўцы вызвалілі Хрэсьцішча, за 5 км ад Славянску. Танкі ўжо прайшлі Сідарава. Гэта таксама дзесьці 5–6 км ад Славянску. Гараць шыны на блёк-пасьце з боку Хрэсьцішча. Мабільнай сувязі апэратара МТС наагул няма. Усіх мірных жыхароў Славянску просяць схавацца ў сваіх дамах. Усе баевікі, якія не здалі зброю, будуць зьнішчаныя».

Сёньня раніцай паміж Славянскім і Сьвятагорскам група ўзброеных людзей атакавала сэпаратыстаў на блёк-пасьце, двое мужчын загінулі, ёсьць параненыя, паведаміў мясцовы сайт.
XS
SM
MD
LG