Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крым па завышанай цане


Дыягназ амэрыканскіх СМІ: Масква губляе Ўкраіну і атрымлівае пагрозу эканамічнага краху

Дыягназ амэрыканскіх СМІ: Масква губляе Ўкраіну і атрымлівае пагрозу эканамічнага краху

Прызнаньнем страты Крыму лічаць амэрыканскія сродкі масавай інфармацыі рашэньне Кіева вывесьці падразьдзяленьні ўкраінскай арміі з паўвострава. Але, набыўшы Крым, Масква, хутчэй за ўсё, губляе Ўкраіну і выбудоўвае пэрспэктыву свайго эканамічнага краху — такія агульныя высновы уплывовых камэнтатараў і аглядальнікаў.

«Украіна прызнае страту Крыму» — артыкулам з такім загалоўкам падсумоўвае падзеі асяродзьдзя, а менавіта рашэньне Кіева аб вывадзе ўкраінскіх войскаў з паўвострава, інфармацыйнае агенцтва Associated Press. І хоць дыпляматычная бітва за Крым напэўна будзе вельмі зацяжною, амэрыканскі палітоляг і публіцыст Дэвід Сатэр згодны, што Кіеў і яго саюзьнікі павінны прыкласьці намаганьні для таго, каб ператварыць гэтую перамогу Ўладзіміра Пуціна ў перамогу піраву:

Пуцін дасягнуў сваёй найбліжэйшай мэты. Але гэта вельмі цяжка назваць перамогай
Сатэр: Вывад украінскіх сіл з Крыму сьведчыць аб тым, што Ўкраіна не мае намеру ўступаць у вайну за захаваньне Крыму. На мой погляд, гэта мудрае рашэньне, таму што ў адваротным выпадку існавала вельмі сур’ёзная пагроза поўнамаштабнай вайны. У гэтым сэнсе Пуцін дасягнуў сваёй найбліжэйшай мэты. Але гэта вельмі цяжка назваць перамогай. Таму што ён павярнуў супраць Расеі фактычна ўвесь сьвет, ён настроіў супраць сябе нешматлікіх інвэстараў, якія гатовыя былі рызыкнуць сваім капіталам у Расеі і ён гарантаваў, што ў будучыні Ўкраіна зойме такую ж жорсткую антырасейскую пазыцыю, як і Грузія. Я падазраю, што ўсе гэтыя фактары, у рэшце рэшт, прывядуць да падрыву ўласных пазыцый Пуціна ў Расеі.

Associated Press: Можа скласьціся так, што заходнія сталіцы зьмірацца з новым статусам Крыму і хутка забудуць пра мінулае?

Сатэр: Я ня думаю, што ўсё пойдзе па-старому. Па-першае, працэс ўвядзеньня санкцый запушчаны. Я мяркую, што іх аб’ектам неўзабаве стануць некаторыя з галоўных асоб расейскай дзяржавы, ім будзе перагароджаны выезд на Захад. Аб’ектам санкцый стануць усе, хто быў датычны да ўварваньня ў Крым. Па-другое, гэтыя санкцыі непазьбежна пагоршаць фінансавае становішча Расеі, яны павышаюць рызыкоўнасьць вядзеньня спраў з Расеяй з пункту гледжаньня заходніх банкаў, якія крэдытуюць расейскія прамысловыя і фінансавыя кампаніі. Напэўна будуць прыкладзены значныя намаганьні для таго, каб павялічыць экспарт амэрыканскага прыроднага газу і зьнізіць залежнасьць Эўропы ад расейскіх энэргарэсурсаў. Вельмі цяжка ўявіць, як у такіх умовах Уладзімер Пуцін зможа забясьпечыць расейцам ўздым ўзроўню жыцьця.

Associated Press: У Злучаных Штатах далёка ня ўсе ўпэўненыя ў неабходнасьці жорсткага ціску на Маскву, сёй-той нават зь вядомых амэрыканскіх палітыкаў кажа, што для ЗША усё роўна, каму належыць Крым, неабходна спакойна дамаўляцца з Масквой.

Сатэр: Ваганьні — гэта натуральная для амэрыканцаў у такой сытуацыі рэакцыя, як і дэбаты аб тым, як дзейнічаць. Але, на мой погляд, большасьць ўсьведамляе, што нейкія дзеяньні павінны быць ужытыя. Скажам, пасьля савецкага ўварваньня ў Аўганістан прэзыдэнт Картэр нязьменна выступаючы за больш дружалюбныя адносіны з Савецкім Саюзам, усьвядоміў неабходнасьць дзейнічаць. Ён ня толькі
крымская апэрацыя Пуціна даказвае, што барацьба з вонкавым ворагам становіцца найважнейшым прыёмам яго ўнутранай палітыкі
арганізаваў байкот Алімпіяды ў Маскве, але і наклаў эмбарга на экспарт збожжа ў СССР, ня гледзячы на страты для амэрыканскіх фэрмэраў. Іншымі словамі, ЗША былі здольныя прыняць прынцыповыя рашэньні ў крытычныя моманты, пры гэтым існуюць самыя розныя варыянты дзеяньняў. Што тычыцца адміністрацыі Барака Абамы, то яна да апошняга часу не жадала ўступаць у канфрантацыю з Крамлём. І гэтая тэндэнцыя ўсё яшчэ, на мой погляд, застаецца. Але крымская апэрацыя Пуціна даказвае, што барацьба з вонкавым ворагам становіцца найважнейшым прыёмам яго ўнутранай палітыкі, яму жыцьцёва неабходны зьнешні вораг, што прывядзе, у рэшце рэшт, да больш рашучага адказу на гэтыя правакацыі з боку ЗША. Адміністрацыя Абамы ўсё больш дэманструе сваю гатоўнасьць супраціўляцца такому ціску.

Лепшым адказам на захоп Расеяй Крыму будзе ўмацаваньне Ўкраіны як дэмакратычнай пасьпяховай дзяржавы. Газэта The Christian Science Monitor называе гэта вельмі цяжкім прадпрыемствам, падобным ажыцьцяўленьню пляну Маршала або ўзьяднаньня Нямеччыны. Газэта піша:

«Украіна ў траўні плянуе правядзеньне выбараў і яе лідэры кажуць пра тое, што яны хочуць перадаць больш улады рэгіёнам. Але самае галоўнае, новы ўрад не павінен апынуцца ў залежнасьці ад алігархаў. Эўропа можа дапамагчы ў гэтым працэсе, даўшы Ўкраіне дапамогу і параду. У час сваёй сустрэчы на наступным тыдні лідэры Эўрапейскага Зьвязу і Злучаных Штатаў павінны падтрымаць плян, з дапамогай якога Ўкраіна зможа выйсьці на новы шлях. Такі зыход ня толькі стане лепшай перашкодай для любых будучых намераў Пуціна, але, магчыма, ператворыць Украіну ва ўзор для перайманьня для расейцаў. І яны запатрабуюць падобнага ад Пуціна».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG