Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна анэкдотаў − 3


Прапануем вам чарговую падборку анэкдотаў з украінскага інтэрнэту і рунэту, прысьвечаных украіна-расейскаму канфлікту.

Руская мова мову страціла статус рэгіянальнай, а рэгіён — статус украінскага...

* * *
Як заявіў Пуцін, праблема ўкраінскай улады палягае ў тым , што пасьля выбараў замест аднаго жуліка прыходзіць іншы. А ў Расеі — ён адзін.

* * *
Украінскія ўлады заявілі, што Чарнаморскі флёт не павінен знаходзіцца на тэрыторыі Украіны. Расейскія ўлады абяцалі, што пасьля 16 сакавіка ЧФ ня будзе знаходзіцца на ўкраінскай тэрыторыі.

* * *
Чаму рускія становяцца патрэбныя радзіме толькі калі знаходзяцца за яе межамі?

* * *
Украіну прымуць у ЭЗ па-за чаргой. Як удзельніка баявых дзеяньняў.

* * *
Бандэраўцаў бачыш?

— Не ...

— А яны там ёсьць! А расейскіх салдат бачыш?

— Так ...

— А іх там няма !

* * *
Жыцьцё ва Ўкраіне наладжваецца. Вось Крым адыдзе да Расеі і яшчэ адной праблемай стане менш.

* * *
Пачуўшы па расейскім тэлебачаньні, як добра жывецца грамадзянам Расеі, жыхары Бранскай , Смаленскай і Кастрамской абласьцей выказалі жаданьне таксама ўвайсьці ў склад Расеі сьледам за Крымам.

* * *
ЦВК Украіны заблякавала доступ да базы выбарцаў у Крыме і Севастопалі, але ўлады Крыма купілі базу дадзеных на Пятроўцы (РС — вялікі рэчавы рынак у Кіеве) .

* * *
Аб’ява: «У Крэмль тэрмінова патрабуецца спэцыяліст па сувязях з рэальнасьцю».

* * *
-Яцанюк папіярыўся — паляцеў на перамовы ў Брусэль эканом-клясай.

-Улічваючы эканамічнае становішча ў краіне, ён павінен быў паехаць туды наогул аўтаспынам.

* * *
Калі ж ужо расейскія СМІ зловяць на праўдзе ? ! ! ! !

* * *
Амэрыка шчыра зьдзіўляецца: навошта Расеі ўводзіць свае войскі ва Ўкраіну, там жа няма нафты.

* * *
«Мы дамо Крыму столькі сувэрэнітэту, колькі ён зможа ўзяць!» — сказалі ўкраінцы.

«А мы пакладзем на ўсіх столькі, колькі ніхто не зможа вынесьці!» — адказалі расейцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG