Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна анэкдотаў-2


Працягваем публікацыю анэкдотаў, прысьвечаных расейска-ўкраінскаму канфлікту. Драматычная сытуацыя ў стасунках паміж дзьвюма краінамі — здавалася б, ня час для жартаў. Але вайна анэкдотаў — гэта люстэрка, у якім канфлікт адбіваецца. І ўсё ж надзея — пакуль людзі жартуюць, яны не страляюць.

***

У цэнтры Кіеву на плошчы Багдана Хмяльніцкага адбылося ДТЗ. На вялікай хуткасьці ў помнік Багдану Хмяльніцкаму ўрэзаўся джып са львоўскімі нумарамі. Ўзбуджаная крымінальная справа супраць Багдана Хмяльніцкага

***

Алімпіяда без аншлюсу — грошы на вецер.
(нямецкая прыказка)

***

— У Крыме рускія баяцца прыезду бандэраўцаў .
— А з баевікамі Аксёнава ім спакойна ?
— Тыя хоць кожную гадзіну гімн Украіны не сьпяваюць.

***

Увесь сьвет павінен прызнаць, што па-сапраўднаму легітымнай уладай у Расеі ёсьць нашчадкі роду Раманавых.
А цяперашнія самазванцы захапілі ўладу незаконна — гэта вынік бязьмежжа нейкіх тэрарыстаў у 1917м годзе.

***

Да ўкраінскай вайсковай часткі пад’яжджае група ўзброеных салдат без адзнакаў вайсковай прыналежнасьці:
— Здавайцеся!
— Ня будзем !
— Абараняйцеся!
— Ня будзем !
— Але хоць пераначаваць пусьціце ?
— Сто баксаў з чалавека.
— Ну, у вас і расцэнкі ...
— Курортны горад, што зробіш...

***

— Віктар Фёдаравіч , як гэта Ўладзімер Уладзімеравіч напаў на Ўкраіну?
— Я яго папрасіў...
— А як вы да гэтага дадумаліся ?
— Ён мяне папрасіў...

***

— Я так і не зразумеў, за што сядзела Цімашэнка.
— За справу! Яна разбурыла Ўкраіну асабліва вычварным спосабам. Яна ня проста купіла газ у Расеі, яна заплаціла за яго.
— А-а! То-та ні Януковіч не плаціў, ні новая ўлада не сьпяшаецца — турмы баяцца.

***

2015 год, Вярхоўны Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын запрасіў Уладзімера Пуціна ў Пхеньян на саміт G2.

***

Дрыжы, Расея: Абама пагражае расфрэндзіць Пуціна на Facebook.

***

Дэвіз ўкраінскіх СПА :
«Самі не лятаем і іншым не даем!»

***

— Расея сьцьвярджае, што ня ведае, хто захапіў у Крыме будынкі парлямэнту, рады міністраў і аэрапорты.
— Баюся, што там ня ведаюць нават тое, хто захапіў Крэмль.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG