Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Увесьці войскі ва Ўкраіну Пуціна папрасіў Януковіч (УЖЫВУЮ)

ЗША прыпыняюць гандлёвыя і інвэстыцыйныя перамовы з Расеяй і ваенную супрацу з-за яе агрэсіўных дзеяньняў ва Ўкраіне.

Жывая трансьляцыя

23:06 4.3.2014

Расейскія войскі ў Крыме. Хто яны і адкуль узяліся?

22:47 4.3.2014

Дзяржсакратар США Кэры ў Кіеве ўшанаваў ад імя Абамы памяць герояў Нябеснай сотні

22:44 4.3.2014

Экіпаж ваеннага карабля «Славуціч» адбіў спробу абардажу


Пра гэта УНІАН паведамілі ва Ўпраўленьні прэсы і інфармацыі Міністэрства абароны Украіны .

«Узброеныя людзі на буксіры падышлі да борта карабля, але экіпаж даў сілавы адпор. Была спроба высадзіць абардажныя каманды, захапіць карабель, зброю і маракоў», — паведаміў камандзір брыгады надводных караблёў ВМС Украіны капітан 2-га рангу Віталь Зьвягінцаў.
22:42 4.3.2014

Расейскі сцэнар «вайны чужымі рукамі» ня ўдаўся, – экспэрт


Якая цяпер ваенная сытуацыя ў Крыме, чаму ўзброеныя сілы Ўкраіны не аказваюць ваеннага супраціву, чаму Расея не прызнае, што ў Крыме дзейнічаюць яе вайскоўцы? На гэтыя пытаньні адказвае Мікола Сунгуроўскі, дырэктар ваенных праграм украінскага дасьледнага цэнтру імя Разумкова
22:41 4.3.2014

Кучма папрасіў Лукашэнку падтрымаць Украіну


4 сакавіка ўвечары экс-прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку. Аб гэтым паведаміла Белта са спасылкай на прэсавую службу кіраўніка Беларусі.
21:53 4.3.2014

Абама: Аргумэнты Пуціна нікога не абдураць



Прэзыдэнт ЗША Барак Абама высьмеяў сёньня аргумэнты прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна, якімі ён спрабаваў апраўдаць ваеннае ўварваньне ў Крым.
21:51 4.3.2014

Украіна атрымае газ з Эўропы


У Эўразьвязе заявілі пра гатоўнасьць дапамагчы Ўкраіне выплаціць даўгі за расейскі газ. Пытаньне аб выплаце калясальнага ўкраінскага доўгу уключана ў пакет дапамогі Эўракамісіі. Славаччына і Нямеччына могуць пастаўляць газ Украіне.
21:50 4.3.2014

Шарамет: «Відавочна, што Пуцін вельмі раззлаваны»



Якія ўражаньні ад сваёй сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі пакінуў Уладзімер Пуцін? Наколькі адэкватна ён ацэньвае сытуацыю і як уяўляе пагрозы і наступствы магчымага расейска-ўкраінскага канфлікту? Ці можна сказаць, што Расея часова адступіла і ў Крыме ня будзе разгортвацца самы трагічны ваенны варыянт? На гэтыя пытаньні адказвае журналіст Павал Шарамет.
21:47 4.3.2014

Літва абвясьціла Януковіча пэрсонай нон-грата


Літва забараніла ўезд на сваю тэрыторыю экс-прэзыдэнту Віктару Януковічу і яшчэ 17-ці ягоным хаўрусьнікам, прадстаўнікам былым уладаў, якіх падазраюць у парушэньні правоў чалавека і ўжываньні гвалту.
20:12 4.3.2014

Вуліцы Сімферопаля па-ранейшаму патрулюць войскі


На вуліцах Сімферопаля застаюцца войскі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:36 0:00
Наўпроставы лінк
20:07 4.3.2014

Расейскі вайсковец распавёў, што яны робяць у Крыме


Як паведамляе UkrStream.TV, адзін з ваенных бяз знакаў адрозненьня, які прадставіўся расіянінам, спрабаваў забараніць здымкі для журналістаў і раскрыў ня толькі свой твар, але і некаторыя дэталі свайго знаходжання.

19:59 4.3.2014
Расейскі флёт другі дзень блякуе падыходы да двух бухт Севастопаля

Пра гэта заявіў першы намесьнік кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Павал Шышолін, перадае Інтэрфакс-Украіна.

«Другі дзень запар расейскім флётам, у тым ліку, ракетным крэйсэрам „Масква“, блякаваныя падыходы да двух бухт: Стралецкай і Севастопальскай», — сказаў ён на брыфінгу ў аўторак у Кіеве.

19:29 4.3.2014

Бжэзінскі: Захаду трэба прызнаць улады Ўкраіны і разгарнуць сілы НАТО



Зьбігнеў Бжэзінскі, вядомы амэрыканскі палітоляг і былы дараднік па нацыянальнай бясьпецы прэзыдэнта Джымі Картэра, лічыць, што Захад павінен «ускладніць плянаваньне Ўладзіміру Пуціну» і прадставіць яму на выбар некалькі шляхоў выхаду з украінскага крызысу.
19:28 4.3.2014

Аналітыкі: Пуцін — вар’ят, хітрун, або ўсё разам?


Агрэсіўныя захады расейскага прэзыдэнта супраць Украіны прымушаюць аналітыкаў задумацца, што рухае Пуціным?
19:26 4.3.2014

Беларускія палітыкі супраць расейскай агрэсіі ва Ўкраіне


Спыніць правакацыі і неадкладна вывесьці войскі з тэрыторыі Ўкраіны заклікалі сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі і Павал Севярынец, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
19:25 4.3.2014

Беларуская міліцыя занепакоеная сытуацыяй ва Ўкраіне


Міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў, што беларуская міліцыя, вайскоўцы ўнутраных войскаў «занепакоеныя сытуацыяй ва Ўкраіне і вельмі блізка прынялі яе да сэрца».
18:35 4.3.2014
«Чаму беларускія ўлады практычна ніяк не выказваюцца наконт ваеннай інтэрвэнцыі Расеі ва Ўкраіне? Як, вы лічыце, Беларусь павінна рэагаваць на гэтую агрэсію?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
17:41 4.3.2014

Лявон Барткевіч: Хацелася б, каб Крым, канечне, адышоў да Расеі

17:23 4.3.2014

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры прывез у Кіеў 5 прапановаў


Вашынгтон рыхтуецца даць 1 мільярд даляраў дапамогі Ўкраіне. Візыт Кэры адбываецца на тле ціску ЗША і саюзнікаў на Расею з патрабаваньнем вывесьці свае войскі з Крыму. У адваротным выпадку Маскве пагражаюць эканамічнымі санкцыямі і дыпляматычнай ізаляцыяй.
17:05 4.3.2014

Расейскія вайскоўцы адкрылі папераджальны агонь па ўкраінскіх салдатах


У Бельбек (база ВПС Украіны) прыбыла калёна вайскоўцаў севастопальскай брыгады тактычнай авіяцыі. Пад украінскім дзяржаўным сьцягам і сваім баявым сьцягам яны шыхтом падыйшлі да КПП. Расейскія вайскоўцы, якія блякавалі аэрадром Бельбек, стралялі ўверх папераджальнымі стрэламі. Пасьля перамоваў калёну прапусьцілі, і цяпер вялікая частка вайскоўцаў і ўкраінскіх лётчыкаў ужо на сваіх службовых месцах. Але блякада працягваецца.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG