Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шуневіч: Беларуская міліцыя занепакоеная сытуацыяй ва Ўкраіне


Ігар Шуневіч
Ігар Шуневіч
Міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў, што беларуская міліцыя, вайскоўцы ўнутраных войскаў «занепакоеныя сытуацыяй ва Ўкраіне і вельмі блізка прынялі яе да сэрца».

«Кожны зь іх суперажывае гэтым трагічным падзеям і выказвае ўпэўненасьць у тым, што гэтыя падзеі спыняцца і ня будзе перасьледу супрацоўнікаў органаў, якія выконвалі свой абавязак, служылі тым законам, якія існавалі ва Ўкраіне», — цытуе міністра БЕЛТА.

Паводле Шуневіча, «такая сытуацыя, як ва Ўкраіне, немагчымая ў Беларусі». Ён адзначыў, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы гатовыя выканаць любую задачу, каб прадухіліць падобны канфлікт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG