Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саша Варламаў патлумачыў, чаму назваў беларускіх мужчын баязьліўцамі


Пасьля перадачы «Свабода бяз гальштукаў» з удзелам мадэльера Сашы Варламава многія слухачы і наведнікі сайту Свабоды зьвярнуліся ў рэдакцыю з просьбай, каб Саша Варламаў больш падрабязна патлумачыў, чаму ён лічыць асноўнай рысай беларускіх мужчын баязьлівасьць.

Саша Варламаў: Мой жыцьцёвы досьвед у некаторай ступені дазваляе мне зрабіць такую выснову. Гэтае вызначэньне, натуральна, адносіцца не да ўсіх, не да абсалютнай большасьці, а да той часткі мужчын, якія, калі мяне чуюць, напэўна, разумеюць, што гэта іх тычыцца. І гэта значная частка беларускіх мужчынаў.

Гэта тлумачыцца тым, што мужчыны баяцца браць на сябе адказнасьць, якую, у прынцыпе, абавязаны браць на сябе любы мужчына. Яго задача — зьберагчы тое, што яму дорага, тое, што створана ім, сваю сям’ю, сваю жонку, дзяцей, не кідаць іх, забясьпечваць, захоўваць свой горад, тое месца, дзе жывеш. Само паняцьце — жыць не на сьметніку — тычыцца найперш тых, хто хоча расчысьціць тое месца, дзе жывеш, і яно пераўтворыцца ў добрае і ўтульнае. Напрыклад у Эўропе гэта вельмі кранальнае і беражлівае стаўленьне.

А так калі чалавек заходзіць у камэру, найперш становіцца на вожыка падобным ад страха за сябе, за сваё будучае жыцьцё
Я дзіўлюся, чаму ў Менску так хутка ўсё мяняецца і нават не засталося тых месцаў, якія ў многіх людзей, у большасьці карэнных менчукоў зьвязаныя зь іх гісторыяй. Для мяне, напрыклад, усе гістарычныя для маёй біяграфіі месцы проста зьнішчаныя. Зьнесеныя тыя дрэвы, якія я некалі садзіў. Няма таго дома, у якім я жыў, той вуліцы няма. Няма таго месца, дзе я прызначаў сваё першае спатканьне, дзе быў першы пацалунак, дзе быў першы спэктакль, дзе былі першыя крокі ў мастацтве. Усяго гэтага няма.

Які сэнс садзіць дрэва ля свайго дома, калі заўтра яго зрубяць і ад яго нічога не застанецца. Кожны чалавек мае сваю ўласную гісторыю і біяграфію, і яе трэба берагчы. Калі ў Італіі пакупаеш дом ці кватэру і жывеш у ёй, ты ня маеш права цьвік забіць у сьцяну без дазволу афіцыйных арганізацый, бо гэта зьяўляецца гістарычнай каштоўнасьцю, здабыткам усёй краіны. Гэтак жа трэба ставіцца да любога дрэва, пасаджанага тваімі рукамі. Гэта тычыцца ўсяго.

Ганна Соўсь: Вы менавіта на мужчынаў ускладаеце ўсю адказнасьць? На ўладу, якая з большага, у Беларусі мужчынская?

Саша Варламаў: Так. Усе гэтыя рашэньні аб зьменах прымаюць чыноўнікі, а яны — мужчыны пераважна. Жанчыны ў чыноўніцкіх структурах займаюць месцы выканаўцаў, а прымаюць рашэньні аб перайменаваньні вуліц, аб зносе будынкаў, паркаў мужчыны. Ёсьць столькі месцаў. Будуйце побач. Нашто, каб нешта пабудаваць, трэба абавязкова нешта зьнішчыць? Няма ў гэтым неабходнасьці.

Няма таго дома, у якім я жыў, той вуліцы няма. Няма таго месца, дзе я прызначаў сваё першае спатканьне, дзе быў першы пацалунак, дзе быў першы спэктакль, дзе былі першыя крокі ў мастацтве. Усяго гэтага няма.
Чым больш ахайна мы ставімся да таго, што маем, што створана нашымі бацькамі, што стала гісторыяй, тым багацей становімся мы самі. А мужчыны — чамусьці яны такія бесталковыя, ня ведаю чаму. Можна, канечне, абвінаваціць тых жа жанчынаў у тым, што яны дрэнна выхоўваюць мужчынаў. Гэта самае простае. Але трэба таксама сказаць, што мужчыны часам бываюць вельмі годныя, моцныя.

Калі мне прыйшлося быць у турме, паўсюль была гэтая баязьлівасьць, страх быць пакараным, страх быць засьпетым зьнянацку, калі нешта робіш, не абазначанае турэмнымі правіламі... Страх быць не такім як усе, страх быць добрым, страх быць моцным, страх зьдзейсьніць подзьвіг. Гэта ўсё ў прынцыпе адсутнічае. Толькі ў лічаных людзей, якіх я памятаю. І тое, калі мы заставаліся адзін на адзін, яны казалі нешта добрае.

А так, калі чалавек заходзіць у камэру, найперш становіцца на вожыка падобным ад страха за сябе, за сваё будучае жыцьцё, за ўсё, што зь ім можа адбыцца, і абараняецца яшчэ невядома ад чаго. І так усе адзін перад адным. Страх кіруе людзьмі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG