Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ААН прэзэнтуюць справаздачу пра хімічную атаку ў Сырыі


Генэральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў Пан Гі Мун 16 верасьня павінен прадставіць справаздачу пра выкарыстаньне хімічнай зброі ў Сырыі.

Даклад будзе прэзэнтаваны Радзе бясьпекі ААН.

У панядзелак Пан Гі Мун таксама распавядзе пра гэтую справаздачу на паседжаньні Генэральнай асамблеі ААН.

Даклад падрыхтаваны групай інспэктараў ААН у справах хімічнай зброі. Яны павінныя былі вызначыць, ці зьяўлялася сьмяротным рэчыва, якое было выкарыстанае ў Сырыі. Аднак у іхную задачу не ўваходзіць высьвятленьне, хто нясе адказнасьць.

ЗША і Францыя раней апублікавалі дадзеныя дасьледаваньняў, зь якіх вынікае, што ў Сырыі 21 жніўня быў нанесены хімічны ўдар супраць грамадзянскага насельніцтва, і яго зрабілі ўрадавыя войскі ўрада краіны. Пры гэтым, паводле інфармацыі ЗША, загінулі больш за 1400 чалавек, а паводле зьвестак Францыі — больш за 280.

Ва ўжываньні хімічнай зброі рэжым Башара Асада і паўстанцы вінавацяць адзін аднаго.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG