Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбудзецца тэрміновае паседжаньне Рады бясьпекі ААН па Сырыі


Дзяўчынка каля будынку, разбуранага бамбаваньнем на поўначы Сырыі
Дзяўчынка каля будынку, разбуранага бамбаваньнем на поўначы Сырыі

Прэсавая служба ААН паведаміла, што Расея склікала тэрміновае паседжаньне Рады бясьпекі па сытуацыі ў Сырыі.

Прадстаўнікі 15 краінаў, якія ўваходзяць у Раду бясьпекі ААН, маюць пачаць у Нью-Ёрку кансультацыі за зачыненымі дзьвярыма а 23-й гадзіне паводле менскага часу.

Паводле дыпляматаў, на паседжаньні абмяркуюць прапанаваны Расеяй плян перадачы сырыйскай хімічнай зброі пад міжнародны кантроль. Аднак прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў у аўторак, што плян можа ажыцьцявіцца толькі калі Вашынгтон адмовіцца ад выкарыстаньня сілы.

Расейскі бок таксама назваў «непрымальнай» прапанаваную Францыяй рэзалюцыю, якая заклікае да санкцыяў, калі Сырыя не перадасьць пад міжнародны кантроль сваю хімічную зброю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG