Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асад далучаецца да расейска-амэрыканскай Канвэнцыі пра хімічную зброю


Башал Асад
Башал Асад
Сырыя далучыцца да міжнароднай Канвэнцыі аб забароне хімічнай зброі 14 кастрычніка. Пра гэта паведаміў прэс-цэнтр ААН, які ў суботу атрымаў ад Дамаску ўсе неабходныя дакумэнты.

У суботу ж прэзыдэнт ЗША Барак Абама вітаў амэрыкана-расейскую дамоўленасьць аб сырыйскай хімічнай зброі. У той жа час амэрыканскі лідэр падкрэсьліў, што, калі дыпляматыя ня дасьць эфекту, яго краіна будзе гатовая прыняць ваенныя захады супраць Дамаску.

Абама адзначыў , што ЗША — разам з Расеяй, Вялікабрытаніяй, Францыяй і ААН — будуць працягваць аказваць палітычны ціск на рэжым сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада з тым, каб пазбавіць яго хімічнай зброі.

Раней у суботу — пасьля трох дзён перамоў у Жэнэве — дзяржсакратар ЗША Джон Кэры і кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў узгаднілі плян перадачы пад міжнародны кантроль хімічнага арсэналу Сырыі з тым, каб да сярэдзіны 2014 альбо зьнішчыць яго, альбо вывезьці з краіны.

Апазыцыйная Сырыйская нацыянальная кааліцыя на сустрэчы ў Стамбуле ў суботу абрала часовым прэм’ер-міністрам Ахмада Тумэ — ўмеркаванага ісламіста, блізкага да руху «Браты-мусульмане », удзельнікі якога складаюць большасьць кааліцыі. У 2008 годзе Тумэ, разам з групай дысыдэнтаў, якія заклікалі да дэмакратычных рэформаў у Сырыі, быў кінуты ў турму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG