Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Геяў ня будуць выключаць з бойскаўтаў


Арганізацыя "Бойскаўты Амэрыкі" прагаласавала за адмену забароны на сяброўства ў яе шэрагах гомасэксуальных падлеткаў. Аднак захавана забарона на сяброўства ў арганізацыі паўналетніх геяў.

За адмену практыкі выключэньня юнакоў-геяў выказаліся больш за 60% з 1400 дэлегатаў зьезду арганізацыі ў Тэхасе.

Забарона, уведзеная 22 гады таму, перастане дзейнічаць 1 студзеня. Лібэральная частка скаўцкага руху лічыла яе маральна састарэлай і дыскрымінацыйнай.

За захаваньне забароны выказваліся кансэрватары, за якімі часта стаялі рэлігійныя групы, якія спансаруюць мясцовыя скаўцкія арганізацыі.

У рэзалюцыі зьезду "замацоўваецца палажэньне аб тым, што скаўцтва - гэта юнацкая праграма і любая сэксуальная актыўнасьць юнакоў скаўцкага ўзросту, няхай гэта будзе гетэрасэксуальная або гомасэксуальная, супярэчыць дабрадзейнасьцям скаўта", цытуе ВВС заяву "Бойскаўтаў Амэрыкі".

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG