Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-09-06



Малю Цябе, Магутны Божа,
Бо як ня ты, дык хто паможа,
Спашле ратунак на краiну?
Ратуй Айчыну, ратуй Айчыну.

Ратуй народ мой, Моцны Божа,
Ад раўнадушша, ад бязбожжа,
Каб прад тыранам ня гнуў сьпiну.
Ратуй Айчыну, ратуй Айчыну.

Хвала Табе i Твайму Сыну,
Што адзыскалi мы Айчыну,
Дык баранi нас ад злачыну.
Ратуй Айчыну, ратуй Айчыну.

Адзiны Бог, Святая Тройца,
Дай паратунак ад забойцы,
Што руку ўзьняў для здрады чыну.
Ратуй Айчыну, ратуй Айчыну.

Магутны Божа, прабач як сыну,
Бо покуль жыў, пакуль ня згiну,
Малiць Цябе я не пакiну —
Ратуй Айчыну, ратуй Айчыну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG