Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-03-15



Ты Сам пераводзіш стрэлкі гадзінніка
бясконцых сусветаў, таемных лёсаў.
Ты Сам – Віфляемская чаканая зорка,
запаленая над прачыстай дугою
вялікаснай дамовы з чалавекам.
Ты Сам – Непазнавальны, Усяісны,
кожнаму зычыш Свае перамены,
еднасць ў Святле абяцаеш.

Вынайдзі ж апраўданне і мне,
чэмернай, горкае кроплі
у шчодрай задуме пра чалавецтва,
мне й усім, каго ў сэрцы трымаю,
і ўсім, каго не маю любові
у малое сваё сэрца ўмясціць –
вынайдзі, Божа, мне апраўданне
на шляху да Твайго жніва.
Можа, не пераведзены шчэ стрэлкі...
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG