Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСКАЯ МОВА ВЯРТАЕЦЦА Ў ГРАМАДЗКІ ТРАНСПАРТ. АЛЕ НЯ ЎСЮДЫ


Валянціна Аксак, Менск

Гэта вынікі намаганьняў Таварыства беларускае мовы, якое апошні год актыўна дамагаецца вяртаньня роднага слова ў грамадзкі транспарт, які быў амаль увесь беларускамоўны на пачатку 1990-х гадоў.

Тым часам магілёўскія ўлады, да прыкладу, лічаць, што цяпер у беларускай мове на транспарце няма ніякай неабходнасьці. Пра што і напісалі ў лісьце за подпісам намесьніка старшыні гарвыканкаму Якушава, які даслалі ў Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны.

А вось улады Гомелю і Берасьця абяцаюць, што квіткі для праезду ў гарадзкім грамадзкім транспарце і абвесткі ў ім будуць неўзабаве перакладзеныя на беларускую мову. Гарадзенскія ж улады зрабілі гэта ўжо сёлета.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG