Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 15 СТУДЗЕНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Могилевские губернские ведомости”, 1914 год:

“Дзеля забесьпячэньня дабрадзейнасьці і грамадзкай бясьпекі забараняецца адкрыцьцё як корчмаў, так і пітных лавак у г.Быхаве на Раманаўскай вуліцы, ад пачатку яе да зьяднаньня з вуліцамі Францускаю і Сялецкаю. Вінаватыя ў невыкананьні гэтай пастановы мусяць несьці законную адказнасьць. Цяперашняя абавязковая пастанова набывае законную моц з 1 лютым 1914 г. Магілёўскі губэрнатар А.Пільц”.

“Чырвоная змена”, 1974 год. Перадрук з “Правды”:

“Рэакцыйнасьць пісаніны Салжаніцына, яго варожасьць справе міру, сацыялізму, узаемаразуменьня і дружбы паміж народамі выклікаюць абурэньне грамадзкасьці брацкіх краін сацыялізму, друк якіх выкрывае разгорнутую на Захадзе спэкуляцыю вакол імя гэтага пасквілянта. Сапраўдная сутнасьць гэтай спэкуляцыі становіцца ўсё больш відавочнай і для шырокіх грамадзкіх колаў многіх краін… Салжаніцын удастоіўся таго, да чаго так заўзята імкнуўся, — лёсу здрадніка, ад якога ня можа не адвярнуцца з гневам і пагардай кожны савецкі працаўнік, кожны сумленны чалавек на зямлі”.

“Звязда”, 1984 год. Акадэмік М.Бірыла піша:

“Ёсьць многа ўдалых новых назваў, якія адпавядаюць зьместу нашага жыцьця, трывала ўвайшлі ў яго. Назвы — свайго роду мэмарыяльныя шыльды, якія маюць ня толькі зрокава-слыхавую абалонку, але і дазваляюць глыбей усьведамляць факты гісторыі, дасягненьні сучаснасьці: Леніна, Гагарына, Кастрычнік, Сьветлагорск… Аднак прыкра, што побач зь імі зьявіліся назвы непісьменныя, якія не ў ладах зь лексыка-граматычным складам беларускай мовы: Атрадная, Лучазарная (Сеньненскі), Сярэнеўка (Драгічынскі), Ізюмава (Бабруйскі), Сьцяпная (Віцебскі) раёны”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG