Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЕНСКУ АДБЫЛАСЯ ПРЭЗЭНТАЦЫЯ КАНЦЭРТНАЙ ПРАГРАМЫ “НОВЫЯ ПЕСЬНІ ЎЛАДЗІМЕРА КАРАТКЕВІЧА”


Галіна Абакунчык, Менск

Удзел у новай праграме ўзялі вядомыя ў Беларусі выканаўцы, а над напісаньнем музыкі працавалі многія кампазытары, як, да прыкладу, Іван Навуменка, Аляксандар Саладуха, Алег Елісеенка. Эдуард Зарыцкі напісаў каля дзясятку твораў паводле цыклю раньніх твораў Уладзімера Караткевіча. Ён кажа, што для яго і ягоных калегаў гэта была складаная і тым больш адказная праца, што на вершы клясыка песьняў дагэтуль не было. Гаворыць Эдуард Зарыцкі:

(Зарыцкі: ) “У прафэсійных аўтараў заўсёды ніколі нічога не было: дзьве-тры песьні напісана і ўсё. Паводле твораў Караткевіча вельмі мала песьняў напісана. Вершы цудоўныя — там і лірыка, там і патрыётыка, але чыста прафэсійна ён даволі цяжкі для песьняў паэт, і для кампазытараў, і для выканаўцаў. А потым, калі ўцягнуліся — усё добра, з задавальненьнем праграму зрабілі”.

Паэт Рыгор Барадулін — даўні сябра Ўладзімера Караткевіча. Сёньняшнюю прэм’еру канцэртнай праграмы ў выкананьні аркестра Міхаіла Фінберга ён пракамэнтаваў наступным чынам:

(Барадулін: ) “Апошнім часам расейская і расейскамоўная папса захлынула ўсё, адкуль гучыць песьня. Расейская папса страшнейшая за савецкую паводле сваёй бязмозгласьці й бяздарнасьці. На яе фоне “І Ленін такой маладой” — клясыка. Хачу парадавацца, што ў крывіцкія словы ўліваецца паэзія Ўладзімера Караткевіча. Сёньняшні канцэрт, а дакладней, сьвята крывіцкага духу — хай Бог пачуе. Дзякуй маэстру Фінбергу, дзякуй усім, хто рупіўся, каб жыло й гучала Караткевічава трапяткое і мужнае слова. Жыве Беларусь”.

У далейшых плянах аркестру — праца над анталёгіяй беларускай паэзіі 19 стагодзьдзя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG