Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖЫВАЯ МОВА: МЕРКАВАНЫ, ЧАКАНЫ, ШУКАНЫ


Юрась Бушлякоў, Менск

Зялёнае сьвятло такiм калькам расiйскiх дзеепрыметнiкаў запалiлi рэфарматары нашай мовы ў 1930-ыя. І тады, i пазьней шмат хто забываўся, што беларуская мова й у гэтым выпадку мае свае сродкi. Адпаведнiкамi расiйскiх аддзеяслоўных формаў на -емый, --имый i --омый выступаюць, як правiла, беларускiя з суфiксам -н-: жаданы, паважаны, рыхтаваны, чаканы. Жаданы – той, якога жадаюць, паважаны – якога паважаюць, рыхтаваны – якi некiм рыхтуецца, нарэшце, чаканы – той, якога чакаюць. “Песьнi…, духамi зораў ствараныя”, – чытаем у Купалы. Стварáныя – значыць цяпер ствараюцца, пакуль ня створаныя. Скажам правiльна па-беларуску: будаваныя дамы, ведзены самалёт, выдаваная лiтаратура, кiраваная эканомiка, меркаваныя вынiкi, падазраваная асоба, шуканыя (вышукваныя) злачынцы – рэальны граматычны час названых i аналягiчных iм беларускiх дзеепрыметнiкаў такi, якi час асноўнага дзеяньня ў сказе. Часам у ролi беларускiх адпаведнiкаў расiйскiх формаў на -емый ды -имый выступаюць звычайныя прыметнiкi: напрыклад, прыпамiнаную аўтастаянку пад аховаю называем падахоўнаю, а чалавека, абаранянага ў судзе, падабаронным.

Лёгка абыходзячыся бяз калек, ужываем, такiм чынам, тыповыя беларускiя формы: меркаваны, чаканы, шуканы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG