Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГЕНЭРАЛЬНЫ САКРАТАР РАДЫ ЭЎРОПЫ ВАЛЬТЭР ШВІМЭР ДАСЛАЎ ЛІСТ ЖОНКАМ РЭПРЭСАВАНЫХ БЕЛАРУСКІХ АПАЗЫЦЫЯНЭРАЎ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Жанчыны інфармавалі пра безвыніковасьць афіцыйнага расьсьледаваньня справаў зьніклых, прасілі паспрыяць у стварэньні міжнароднай незалежнай камісіі, а таксама хадайнічалі аб вызваленьні палітычных вязьняў, у тым ліку дэпутата Андрэя Клімава.

Адказ генэральнага сакратара Рады Эўропы Вальтэра Швімэра, на думку Красоўскай, ёсьць сьведчаньнем падтрымкі эўрапейскімі структурамі гэтых ініцыятываў.

(Красоўская: ) “Гэта грунтоўны ліст, які дэманструе, што нашае пытаньне застаецца на кантролі ў Радзе Эўропы. Дарэчы, гэта ня першы ліст з эўрапейскіх арганізацыяў. Да таго мы атрымалі ліст ад кіраўніка рабочай групы ў справах Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Вольфганга Бэрэндта. Мяркую, гэта толькі пачатак той справы, якую павінна ініцыяваць Рада Эўропы. Тое, што яны ведаюць нашыя праблемы, дае нам спадзеў на іх вырашэньне”.

Той факт, што ў лісьце Вальтэра Швімэра непасрэдна ня згадваецца ідэя стварэньня міжнароднай камісіі расьсьледаваньня справаў зьніклых, не засмучае Ірыну Красоўскую. Яна лічыць, што дасьведчанасьць кіраўнікоў эўрапейскіх структураў у беларускіх праблемах — першы крок да стварэньня такой камісіі.

“Дазвольце запэўніць вас, што Рада Эўропы ўважліва сочыць за разьвіцьцём падзеяў у Беларусі й асабліва за вашымі справамі”, — цытуе ліст спадара Швімэра Ірына Красоўская.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG