Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БУШ: “ВАЙНА СУПРАЦЬ ТЭРАРЫЗМУ ТОЛЬКІ ПАЧЫНАЕЦЦА”


Вячаслаў Ракіцкі, Прага

Ва ўступным слове Джордж Буш сказаў, што, нягледзячы на верасьнёўскія напады, якія забралі жыцьці каля трох тысячаў чалавек, Амэрыка выстаяла:

(Буш: ) “Зараз, падчас нашай сустрэчы, наша краіна ў стане вайны, эканоміка ў стане спаду, а перад цывілізаваным сьветам – беспрэцэдэнтныя пагрозы”.

Паказваючы на Карзаі, кіраўніка Афганістану, якога віталі авацыяй, Буш сказаў, што Амэрыка шмат зрабіла з тае пары, калі скрадзенымі авіяляйнэрамі былі разбураныя вежы Ўсясьветнага Гандлёвага Цэнтру і пашкоджаны будынак Пэнтагону:

(Буш: ) “За чатыры кароткія месяцы наша нацыя суцешыла ахвяраў, пачала адбудову Нью-Ёрку і Пэнтагону, сабрала вялікую кааліцыю, захапіла, арыштавала і пазбавіла сьвет ад тысячаў тэрарыстаў, разбурыла трэніровачныя лягеры тэрарыстаў у Афганістане, уратавала народ ад галоднай сьмерці і вызваліла краіну ад брутальнага прыгнёту”.

Але да поўнай перамогі яшчэ далёка. Джордж Буш падкрэсьліў:

(Буш: ) “Тое, што мы выявілі ў Афганістане, пацьвярджае, што там сытуацыя далёкая ад завяршэньня, нашая вайна супраць тэрору толькі пачынаецца. Большасьць з 19 чалавек, якія выкралі самалёты 11 верасьня, прайшлі навучаньне ў лягерах Афганістану, гэтаксама як дзесяткі тысячаў іншых. Тысячы небясьпечных забойцаў, навучаныя мэтадам забойстваў, часта падтрыманыя злачыннымі рэжымамі, цяпер распаўсюдзіліся па ўсім сьвеце, як гадзіньнікавыя бомбы, што выбухаюць без папярэджаньня”.

Барацьба з тэрарызмам мае быць працягнутай, чалавецтва павінна вынішчыць тэрарызам, і калі самі краіны, дзе тэрарысты знайшлі прытулак, ня справяцца зь імі, гэта зробіць Амэрыка – заявіў прэзыдэнт ЗША.

(Буш: ) “Дзякуючы працы нашых праваахоўчых органаў і кааліцыі партнэраў, сотні тэрарыстаў былі арыштаваныя, і тым ня менш дзясяткі тысячаў тэрарыстаў па-ранейшаму на свабодзе. Гэтыя ворагі разглядаюць увесь сьвет як поле бітвы, і мы павінны перасьледаваць іх, дзе б яны ні знаходзіліся.”

Такую задачу паставіў Джордж Буш перад Амэрыкай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG