Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БОНЕ КАНЧАТКОВАЙ ЗГОДЫ ПА АФГАНСКІМ ПЫТАНЬНІ ПАКУЛЬ НЕ ДАСЯГНУТА


Юры Дракахруст, Прага

У ёй бяруць удзел прадстаўнікі чатырох найбольш уплывовых антыталібскіх груповак Афганістану – Паўночнага альянсу, прыхільнікаў былога караля Захір Шаха, афганскіх уцекачоў у Пакістане і эміграцыйнай “Кіпрскай ініцыятывы”. Перамовы адбываюцца пры пасярэдніцтве ААН.

За тыдзень удзельнікі канфэрэнцыі здолелі дамовіцца пра структуру і функцыі часовага ўраду, які будзе кіраваць Афганістанам поўгады, да скліканьня Вышэйшай рады старэйшынаў плямёнаў Лоя Джырга.

Вырашана, што урад будзе складацца з 29 чалавек – старшыні, пяці ягоных намесьнікаў і 23 міністраў. На параду ААН адным зь міністраў будзе жанчына. Таксама дасягнутая дамоўленасьць, што міністэрства абароны, а гэта значыць і ўзброеныя сілы новай ўлады , будуць знаходзіцца пад кантролем Паўночнага альянсу – самай моцнай ваеннай сілы антыталібскай апазыцыі.

Але дагэтуль спрэчным пытаньнем застаецца, хто ўзначаліць пераходны ўрад. Пасярэднік ААН Ахмад Фаўзі кажа:

(Фаўзі: ) “Пэрсаналіі – гэта заўсёды праблема. Я упершыню займаюся афганскай палітыкай, але і людзі, якія маюць значна большы досьвед, чым мой, кажуць: вы можаце мець выдатнае пагадненьне, але калі справа даходзіць да пэрсаналіяў, усё робіцца надзвычай складаным”.

Сёньня раніцаю зьявіліся паведамленьні, што учора ўвечары бакі быццам бы пагадзіліся на кандыдатуру Абдулы Сатары Сірата, дарадцы былога караля Захір Шаха. Аднак пазьней стала вядома, што па ранейшаму разглядаюцца і іншыя кандыдатуры, у прыватнасьці на пасаду прэм’ера пераходнага ўраду прэтэндуюць пуштунскі лідэр поўдня Афганістану Хамід Каразаі, былы прэзыдэнт краіны Сігбатулла Муджададі і пуштунскі духоўны лідэр Пір Саед Ахмад Гайлані. Абдул Сатар Сірат – этнічны узбек, а адносную большасьць насельніцтва краіны складаюць пуштуны. Дыпляматы і назіральнікі спадзяюцца, што канчатковая згода будзе дасягнутая ўжо заўтра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG