Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАД ЛЁЗНАМ ЗАЛУНАЎ БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ СЬЦЯГ


Сабіна Радзько, Віцебск

Там сьцяг ужо зьяўляецца ня першы раз. Аднойчы, ня здолеўшы дацягнуцца да вяршыні грамаадводу, сьцяг папросту падпалілі зьнізу.

Сёньня да сьцяга была прымацаваная цыдулка: "Мацуйцеся духам, браты-беларусы, і не пакідайце радзімы сваёй, бо сапраўдная барацьба за права людзьмі звацца толькі пачынаецца".

Упершыню за гісторыю сваёй дзейнасьці Мірон палічыў патрэбным, каб у радыёэфіры прагучалі ягоныя ўдакладненьні адносна праведзенай акцыі. Рэч у тым, што сьцяг са згаданай цыдулкай павінен быў быць замацаваны на коміне яшяэ 12 верасьня — пасьля абвешчаньня канчатковых вынікаў выбараў прэзыдэнта Беларусі.

Аднак з-за трагедыі ў Нью-Ёрку і Вашынгтоне Мірон вырашыў адкласьці акцыю — каб не даваць падставаў лічыць яго прыхільнікам тэрарыстычных дзеяньняў.

Праз гэты ўчынак Мірон выказвае спадзяваньне, што Беларусь знойдзе сваё месца сярод цывілізаваных краінаў і вернецца да належнага ёй шляху разьвіцьця.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG