Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕРАСЬЦЕЙСКІЯ ГАНДЛЯРЫ ЗМУСІЛІ ЎЛАДЫ АДСТУПІЦЬ


Алег Супрунюк, Берасьце

Супраць гэтага рашэньня выступiлi мясцовыя прадпрымальнiкi, якiя ў выпадку iгнараваньня cваiх патрабаваньняў абяцалi перайсцi да масавых акцыяў пратэсту.

Сёньня ранiцай на працу прыйшлi некалькi cоцень прадпрымальнiкаў, што маюць свае гандлёвыя месцы на цэнтральным рынку Берасьця. Але звычайнага працоўнага дня не атрымалася, паколькi з 11 красавiка пачаў дзейнiчаць загад гарадзкiх уладаў аб забароне гандлю прамысловымi таварамi на гэтым рынку. Прыняцьце такога рашэньня ў мясцовым гарвыканкаме растлумачылi неабходнасьцю стварыць адпаведныя ўмовы для тых, хто гандлюе сельгаспрадукцыяй.

Прадпрымальнiкi не пагаджаюцца з падобнымi высновамi, паколькi гандаль прамысловымi таварамi, на iхную думку, не замiнае продажу прадуктаў харчаваньня. Куды больш верагоднай прадпрымальнiкам падаецца вэрсiя аб тым, што гэтыя месцы адмiнiстрацыя цэнтральнага рынку хоча перадаць iншым, больш паслухмяным гандлярам. У тым лiку i замяжоўцам.

Пра сур'ёзнасьць намераў уладаў выканаць сваё рашэньне сьведчыў i такi факт: акрамя звычайных нарадаў мiлiцыi на рынак для так бы мовiць падтрыманьня парадку сёньня быў прыцягнуты i АМОН.

Але гандляроў гэта не напалохала. Намесьнiк старшынi мясцовага саюзу прадпрымальнiкаў "Садзеяньне" Раiса Алексяюк адкрыта заявiла, што калi ўлады ня пойдуць на саступкi да 11 гадзiнаў сёньняшняга дня, гандляры рушаць на цэнтральную плошчу Берасьця, каб выказаць свой пратэст супраць дзеяньняў мясцовай вэртыкалi. Гэты заклiк быў падтрыманы прысутнымi. Неўзабаве прыйшло паведамленьне пра тое, што ўлады пагаджаюцца часткова адмянiць сваё рашэньне. Прадпрымальнiкам дазволiлi на ранейшых умовах працягваць гандаль прамысловымi таварамi на некаторых месцах. Што да астатняй тэрыторыi – там гандаль будзе дазволены пры адсутнасьцi грамадзянаў, якiя займаюцца продажам прадуктаў харчаваньня.

Кiраўнiцтва берасьцейскага саюзу прадпрымальнiкаў "Садзеяньне" ўспрымае сёньняшнiя падзеi як уласную перамогу. Разам з тым, некаторыя гандляры лiчаць, што трэба працягваць барацьбу за тое, каб рашэньне гарвыканкаму было адмененае цалкам. У iншым выпадку ўлады паспрабуюць унесьцi раскол у шэрагi прадпрымальнiкаў. Такi варыянт можа мець для гандляроў куды больш сур'ёзныя наступствы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG