Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НТВ АБВІНАВАЧВАЕ БЕЛАРУСКАЕ ТЭЛЕБАЧАНЬНЕ Ў ПАРУШЭНЬНІ АЎТАРСКІХ ПРАВОЎ


Ігар Карней, Менск

Ад выходных беларускія гледачы расейскага тэлеканалу НТВ пэрыядычна бачаць бягучы радок: “Тэлекампанія НТВ просіць прабачэньня ў беларускіх гледачоў за нізкую якасьць трансьляцыі рэклямных блёкаў, якую ажыцьцяўляе Беларускае тэлебачаньне з парушэньнем аўтарскіх ды сумежных правоў”.

Гэтае паведамленьне перадаецца з Масквы, але толькі на Беларусь, у тым ліку й праз спадарожнікавыя рэтрансьлятары. Падобны крок, на думку кіраўніцтва НТВ, павінен паўплываць на беларускі бок, прынамсі з маральнага пункту гледжаньня. Гэты напамін будзе паўтарацца да таго часу, пакуль кіраўніцтва БТ ня сядзе за стол перамоваў.

У агенцыі “Мэдыя-сэрвіс АРТ”, якая абараняе інтарэсы НТВ у Беларусі, з нагоды міжтэлевізійнага супрацьстаяньня мне паведамілі наступнае:

(“Мэдыя-сэрвіс АРТ”: ) “Сытуацыя зь беларускім бокам дагэтуль не ўрэгуляваная. Канал НТВ мае сваю творчую канцэпцыю, і выгляд рэклямных блёкаў на беларускай тэрыторыі не адпавядае ёй, ніяк ня ўпісваецца ў гэтую канцэпцыю. Таму канал палічыў неабходным яшчэ раз паінфармаваць, нагадаць і прынесьці свае прабачэньні тэлегледачам за такую сытуацыю”.

Тыдзень таму прадстаўнікі НТВ ужо заяўлялі, што нежаданьне беларускага боку ісьці на кантакт не пакідае іншых варыянтаў — адно зьвярнуцца ў суд. Разам з тым у Маскве па-ранейшаму спадзяюцца на мірны зыход спрэчкі, і таму да суду справа пакуль не дайшла.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG