На Чыжоўскіх могілках Менску хавалі лідэра беларускае філіі прафашыстоўскай арганізацыі «Русское национальное единство» Глеба Самойлава, забітага ў мінулую сыботу. У пахаваньні лідэра нацыстаў удзельнічала больш за 50 ягоных паплечнікаў зь Менску й Масквы. Два дні запар жыхары менскага мікрараёну Ўручча назіралі хлопцаў у чорнай уніформе са стылізаванаю свастыкаю на рукавох – гэта расейскія нацысты сабраліся на пахаваньне свайго лідэра Глеба Самойлава. Учора яны правялі недалёка ад дому, дзе жыў Самойлаў, сваю сходку, у часе якой пад нацысцкія воклічы пакляліся "адпомсьціць ворагам". Сёньня ўдзень, калі нацысты рыхтаваліся да пахаваньня, у двор дома, дзе жыў Самойлаў, прыехала міліцэйскае спэцпадразьдзяленьне. У выніку міліцыянты затрымалі каля 20 фашыстаў. Праўда ў пастарунку тыя прабылі нядоўга – прыкладна паўгадзіны. Пасьля г. зв. прафіляктычнае гутаркі міліцыя адпусьціла нацыстаў, папярэдне ўзяўшы зь іх абяцаньне не выкарыстоўваць у часе пахаваньня фашыстоўскую сымболіку. Гэтага абяцаньня нацысты ня выканалі. Як вядома, лідэр беларускае філіі РНЕ, 22-гадовы Глеб Самойлаў быў забіты трыма ўдарамі нажа ў сэрца ўраніцу 5 жніўня ў пад'езьдзе ўласнага дому. Паводле словаў ягонае маці, нехта патэлефаніў Глебу й выклікаў на сутрэчу. Празь нейкі час труп лідэра мясцовага РНЕ быў знойдзены суседзямі на лесьвічнай пляцоўцы некалькімі паверхамі ніжэй кватэры Самойлава. Маці Самойлава таксама кажа, што напярэдадні забойства да іх у кватэру прыходзіў нейкі чалавек, які шукаў яе сына. Невядомы сказаў, што прыехаў па справах з Масквы. Паводле факту наўмыснага забойства Глеба Самойлава пракуратура Першамайскага раёну Менску ў той жа дзень завяла крымінальную справу. Паводле некаторых зьвестак, супрацоўнікі Аддзелу барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю даставілі на допыт да сьледчага каля 20 сябраў РНЕ. Дапытаныя сьцьвярджаюць, што сьледзтва ў асноўным адпрацоўвала крымінальную вэрсію забойства. З гэтай вэрсіяй ня згодная маці забітага, якая сьцьвярджае, што яе сын быў сапраўдным патрыётам і стаў ахвяраю палітычнага забойства. У суботу ўвечары БТ паведаміла, што ў гэтай справе амаль выключаюцца крымінальныя разборкі, хаця Самойлаў некалькі гадоў таму й быў умоўна асуджаны за хуліганства. Неўзабаве пракурор Менску Мікалай Купрыянаў загадаў перадаць гэтую крымінальную справу ў гарадзкую пракуратуру. Сьледчы Ўладзімер Чумачэнка, які расьсьледуе забойства Самойлава, матывы злачынства назваць адмовіўся. Вось што паведаміў нашаму Радыё сьледчы Чумачэнка: (Чумачэнка: ) "Ідзе сьледзтва, вельмі сур'ёзна ідзе, задзейнічаныя вялікія сілы, працуем да зьнямогі, я не жартую. Зразумейце мяне – я сьледчы, я не Валодзя Чумачэнка на вуліцы, я ў пракуратуры гораду старэйшы сьледчы па асабліва важных справах, я не званар. Ствараць курсы па падвышэньні кваліфікацыі забойстваў я не жадаю, распавядаць усім, які я разумны, мне таксама ня хочацца – я даўно прайшоў усё гэта. Вэрсіі – гэта асноўнае. Вось зараз я скажу, што я шукаю Васю, Пецю Лібэрзона і Дзіму Васільева – і што гэта будзе?" Заявіў сьледчы ў асабліва важных справах сталічнае пракуратуры Ўладзімер Чумачэнка. Паводле некаторых зьвестак, нацысты з РНЕ абвінавачваюць у забойстве свайго правадыра сяброў беларускіх праварадыкальных груповак. Вось што думае адносна матываў забойства лідэр незарэгістраванае "Беларускае партыі Свабоды "Сяргей Высоцкі: (Высоцкі: ) "Нашая вэрсія: забойства Алега Самойлава – гэта праблемы ў адносінах з маскоўскім кіраўніцтвам. Вядома што да Самойлава былі прэтэнзіі за пэўны сэпаратызм і за фінансавыя справы. Таксама не зьяўляецца сакрэтам, што маскоўскае кіраўніцтва недалюблівала Самойлава за быццам бы прысутнасьць габрэйскай крыві, а РНЕ вядомае сваім антысэмітызмам. Таксама не выключаецца тое, што гэта справы крымінальных структураў, бо апошнім часам РНЕ кантактавала з крыміналітэтам, увязвалася ў нейкія не зусім законныя справы, і можна дупусьціць магчымасьць таго, што менавіта фінансавыя разборкі з крымінальнымі структурамі паслужылі прычынаю забойства". Паведаміў спадар Высоцкі. Дарэчы, нацысты з РНЕ ўжо ня раз станавіліся ініцыятарамі розных крымінальных злачынстваў. Так, у лютым 1999 году яны напалі на прадстаўнікоў "Хартыі-97" спадароў Саньнікава, Бандарэнку й Бябеніна, а сёлета суд Заводзкага раёну Менску асудзіў некалькіх нацыстаў, якія па-садысцку зьбілі хлопца, што хацеў выйсьці з шэрагаў РНЕ.

Самае папулярнае
1