Камэнтар дня: Ля мікрарфону Аляксандар Лукашук. Сёньян ў перадачы "Слоўнік Свабоды" гучыць аповяд пра слова анэкдот. Быў такі анэкдот пра былога крамлёўскага начальніка Брэжнева, калі той выступаў з прамовай на адкрыцьці Маскоўскай алімпіяды: " – О, – сказаў Брэжнеў. Потым працягваў: – О . І зноў – О; і так пакуль не прачытаў усю алімпійскую эмблему зь пяці колцаў. Сёньня гэты крамлёўскі сцэнар паўтарыўся. Пад час падпісаньня саюзнай дамовы прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын ледзь не паваліўся: ён зь цяжкасьцю разумеў, што адбываецца, і пакутліва доўга ня мог перагарнуць старонку. Намаганьне забрала столькі сілаў у асобы, якая кантралюе так званы ядзерны чамадан, што Ельцын ледзь не паваліўся – Лукашэнка паслужліва працягнуў руку, каб злавіць саюзьніка. Ельцын так і ня здолеў перагарнуць старонку – і другі раз прачытаў тое самае. Сёньняшняя дамова – такая ж марная спроба перагарнуць старонку. Бакі зноў паўтарылі амаль тое самае, пра што гаварылася ў папярдніх інтэграцыйных дакумэнэнтах. Пад час свайго выступу Лукашэнка ледзь стрымліваў радасьць – кантраст нямоглага, больш падобнага на пацыента дому састарэлых для псыхічнахворых Ельцына і энэргічнага госьця зь Менску быў яўна на карысьць апошняга. Лукашэнка заявіў, што за падпісаньнем сёньняшняй дамовы будзе яшчэ адна, на гэты раз – пра саюз. У палітычнай біяграфіі Лукашэнкі і Ельцына ёсьць адна агульная рыса: яны заўсёды перамагалі сваіх праціўнікаў у барацьбе за ўладу – танкамі, амонам, скасаванай канстытуцыяй, зьнішчэньнем апанэнтаў. На гэты раз два пераможцы апынуліся на адным рынгу – і аднаму давядзецца, напэўна, сысьці. Нехта паваліцца. Ня выключана, што паваляцца абодва.

Самае папулярнае
1