Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 08 кастрычнiка 1999 г.


Ягор Маёрчык, Менск

Сёньня ў афіцыйных беларускіх і расейскіх газэтах зьявіўся праект дамовы пра старэньне хаўруснае дзяржавы. Ягоныя аўтары заклікаюць грамадзянаў абедзьвюх краінаў выказваць адносіны да будучыні "саюзу".

"Ці будзеце вы абмяркоўваць праект дамовы? А таксама ці зьбіраецеся дасылаць уладам свае заўвагі й прапановы?" З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся сёньня да мінакоў на вуліцах Менску.

Ад самога ранку ў газэтных шапіках Менску цяжка было набыць газэту "Советская Белоруссия". Магчыма, рэч у тым, што ў Беларусі толькі гэтае выданьне надрукавала праект дамовы.

Сваё апытаньне я распачаў на пляцы Незалежнасьці. Тут, у цэнтры горада, шмат дзяржаўных установаў і некалькі ўнівэрсытэтаў. У наведвальнікаў гэтых будынкаў вельмі розныя меркаваньні наконт беларуска-расейскай інтэграцыі:

(Карэспандэнт: ) "Скажыце, Вы будзеце абмяркоўваць і ўносіць свае прапановы?"

(Спадарыня: ) "Я, понимаете, участвовать буду, конечно. Я очень даже рада, если объединение произойдёт… А вот как это участвовать… Как принимать в этом участие – не знаю я".

(Карэспандэнт: ) "А вы будзеце гэта абмяркоўваць?"

(Спадар: ) "Нет, не буду – нет интереса. Я, в принципе, за разделение. Мне так нравится – когда мы живём в своей стране, отдельной".

(Спадарыня: ) "Я ня ведаю – з кім я буду абмяркоўваць? Калі я ўбачу праект перад вачыма, мо й будзем абмяркоўваць…"

(Карэспандэнт: ) "Можа, пасьля таго, як Вы яго прачытаеце, і пасьля таго, як Вы яго абмяркуеце – Вы што-небудзь прапануеце?"

(Спадарыня: ) "Не".

(Карэспандэнт: ) "Вы будзеце яго абмяркоўваць?"

(Спадар: ) "Абмяркоўваць абязательно надо…"

(Карэспандэнт: ) "А Вы будзе ўносіць свае прапановы, калі яны зьявяцца?"

(Спадар: ) "Канешне, будем (з пасьмешкаю). По-моему, наше правительство и президента и во внимание не принимают…"

(Карэспандэнт: ) "Будзеце абмяркоўваць гэты праект?"

(Спадарыня: ) "Ну… я вообще против единой державы. Я больше националистка…"

(Карэспандэнт: ) "І ўсё ж такі, можа будзеце абмяркоўваць – нягледзячы на тое, што Вы супраць?"

(Спадарыня: ) "Буду конечно, но буду против"

А гэты грамадзянін на прыпынку грамадзкага транспарту чытаў "Народную Волю". Па выразу ягонага твару было бачна, што напісанае ў газэце ня пакідае яго абыякавым:

(Спадар: ) "Я лічу, што нашая дзяржава павінна быць незалежнай. І на мой погляд, тут аніякія абмеркаваньне ня маюць мейсца. Што б я не прапанаваў – усё гэта будзе пакладзенае "пад сукно" і далей ніхто гэтага разглядаць ня будзе".

Чым далей я адыходжу ад дзяржаўных установаў, тым больш разнастайнымі становяцца выказваньні мінакоў. Вось што заявіў кіроўца таксоўкі:

(Спадар: ) "Какой смысл?.. (сьмяецца) Знаете, всё это абстрактно, мы непривычны к этому… По-этому, всё это ерунда, я считаю…"

А гэтыя меркаваньні я пачуў на праспэкце Францішка Скарыны:

(Спадарыня: ) "Ну… вядома, што ўсіх нас гэтае пытаньне цікавіць, і больш за тое – хвалюе".

(Карэспандэнт: ) "А Вы верыце, што Вашыя прапановы будуць зафіксаваныя ў канчатковым варыянце?"

(Спадарыня: ) "Тут… мала аптымізму. У тым сэнсе, што практыка папярэдняя, 70-гадовая, паказвае, што гэта, нажаль, было ня так часта".

(Карэспандэнт: ) "Ці будзеце Вы далучацца да ўсеагульнага абмеркаваньня?"

(Спадар: ) "Я, в общем, не сторонник такого союза…"

(Спадарыня: ) "Не, я ня буду. Я такая дзяўчына, што мне зусім незразумела… я вельмі не люблю палітыку. Зусім".

Давялося мне пабываць сёньня і на чыгуначным вакзале. Цікава было пачуць меркаваньні тых, хто жыве не ў палітызаванай сталіцы, а ў беларускіх вёсках і мястэчках. Не атрымалася. Амаль усе прыежджыя або нічога ня ведалі пра надрукаваны праект, або не пасьпелі яго прачытаць.

Варта дадаць, што нават прыхільнікі беларуска-расейскае інтэргацыі, з якімі я сёньня размаўляў, мелі ня вельмі ўзрушаны настрой. Не зважаючы на тое, што сёньня іх у чарговы раз спрабавалі парадаваць прывіднымі рысамі "саюзнай" дзяржавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG