Сёньня ў Менску прайшоў мітынг левых сілаў, арганізаваны пры непасрэднай падтрымцы ўладаў. Свае антынатаўскія, антызаходніцкія лёзунгі арганізатары абвесьцілі яшчэ загадзя — празь дзяржаўны друк. Сярод галоўных ініцыятараў мітынгу ў сувязі з падзеямі ў Югаславіі апынуліся лідэр кампартыі Беларусі намесьнік старшыні Менскага гарвыканкаму Чыкін і старшыня Беларускай Патрыятычнай Партыі Баранкевіч. Абодва яны на старонках сёньняшняй «Народнай Газеты» практычна ў аднолькавых выразах заклікаюць прыняць меры супраць НАТО, асабіста прэзыдэнта ЗША Клінтана, а таксама супраць празаходніх, праамэрыканскіх палітычных сілаў у Беларусі. За гэта са старонак газэты выступаюць лідэры і больш дробных партыяў — Славянскага Сабору «Белая Русь» Сяргееў ды кіраўнік Рэспубліканскай Партыі Працы й Справядлівасьці Нятылькін. Першы зь іх заклікае ўсіх грамадзянаў Беларусі байкатаваць амэрыканскія тавары, другі на знак пратэсту заклікае «зьняць паўсюль у Беларусі шыльды ды абвесткі на ангельскай мове». Дарэчы, яшчэ зусім нядаўна некаторыя дэпутаты «нацыянальнага сходу», а таксама згаданы ўжо генэрал Баранкевіч дамагаліся закрыцьця ў Менску рэстаранаў MacDonalds. Яны даводзілі, быццам аздабленьне гэтых рэстаранаў прапагандуе «замежны лад жыцьця», цалкам «чужародны славянскаму мэнталітэту». Сёньня лідэр Патрыятычнай Партыі заклікае «ўсіх радыёжурналістаў спыніць трансьляцыю амэрыканскай і наагул англамоўнай музыкі». Трэба зазначыць, што пры ўсёй радыкальнасьці лёзунгу яго цяжка назваць арыгінальным, бо ўжо раней гэткія захады супраць музыкі ажыцьцявіў намесьнік старшыні нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Беларусі сп. Ядранцаў. Гаворыць галоўны рэдактар бюлетэню «Чацьвертая Ўлада», у мінулым — радыёжурналіст Уладзімер Дзюба: (Дзюба:) «Задоўга яшчэ да канфлікту ў Косаве, у 1996 годзе ўлетку, калі я працаваў галоўным рэдактарам на другой праграме Радыё-2, сп. Ядранцаў аднойчы мяне выклікаў да сябе ў кабінэт і сказаў, што праграмаў Бі-Бі-Сі больш ня будзе. А мы рэтрансьлявалі выдатную музыку, якая выхоўвала густ у моладзі, інфармацыя — што адбывалася ў сьвеце, у Эўропе — перакладалася на беларускую мову, каб слухачам было цікава. І сапраўды, там гучалі найлепшыя творы. А калі я спытаўся: чаму гэта, якія аргумэнты?, ён мне дакладна сказаў наступнае: «Поют на английском языке, неизвестно о чем поют, хватит дурачить народ». Я зразумеў, што проста няма сэнсу спрачацца, сапраўды, праграмы Бі-Бі-Сі былі закрытыя на хвалях Радыё-2. А вось гэты заклік — зварот да журналістаў спыніць трансьляцыю музычных твораў на ангельскай мове — я расцэньваю як проста цемрашальства. Гэта непісьменнасьць, гэта зноў нейкія ідэалягічныя догмы, якія ўжо абрасьлі павуціньнем, але ж іх зноў выцягнулі зь мінулага. Так можна забараніць і клясычную музыку, напрыклад, у эфіры музычнай рэдакцыі Беларускага Радыё гучаць творы клясычных сьпевакоў, сусьветных зорак на італьянскай мове, а Італія таксама ўваходзіць у блёк НАТО... Мы можам забараніць такім чынам і нямецкую мову, а магчыма яшчэ забараніць і падручнікі, і выдавецтва кніг на нямецкай мове — яны таскама сябры НАТО! Гэта проста бязглузьдзіца і сьведчаньне таго, што падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі, можна ахарактарызаваць як «Наперад — у мінулае». Калі вяртацца ў дзень сёньняшні, дык у эфіры мала што зьмянілася. Дзяржаўныя, у тым ліку і «FM-аўскія» станцыі перадаюць галоўным чынам папулярную расейскую музыку. Беларуска-амэрыканская радыёстанцыя Бі-Эй, напрыклад, нядаўна перайшла на «расейскі» фармат — гітоў на іншых мовах, у тым ліку на беларускай, у яе эфіры не пачуеш. Я пацікавіўся меркаваньнем наконт заклікаў спыніць амэрыканскую музыку ў вядомага ды-джэя Аляксандра Крывашэева, які цяпер працуе на хвалях новай FM-радыёстанцыі «Альфа»: (Крывашэеў:) «Гэта немагчыма зь дзьвюх прычынаў. Самае простае — мы ня мае ніякага права перапыняць наш эфір, а па-другое, наш фармат — гэта фармат офісны, і ў гэтым фармаце няма беларускамоўнай музыкі — на жаль! На жаль, бо калі ёсьць добрая музыка, яе заўсёды прыемна круціць у эфіры. Таму мы ня будзем прыпыняць вяшчаньня англамоўнай і якой-небудзь іншай музыкі». Паводле словаў Крывашэева, ад радыёслухачоў прыходзяць пакуль што адно толькі пажаданьні паслухаць той або іншы гіт — ніякіх заяваў наконт падзеяў у Югаславіі альбо абароны славянства.

Самае папулярнае
1