Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Сямён Шарэцкі заклікаў АБСЭ перагледзець
рэкамэндацыі Венскай канфэрэнцыі і адклікаць тэхнічную місію назіральнікаў
з Беларусі.
Сямён Шарэцкі ў сваёй заяве “Спыніць наступ дыктатуры” падрабязна пералічае
прычыны, з-за якіх (цытата) “выбары ў так званую палату прадстаўнікоў ня
могуць лічыцца легітымнымі з самага пачатку”:
(Шарэцкі: ) “Па-першае, дадзеныя выбары прызначаныя грамадзянінам Лукашэнкам,
тэрмін прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў якога скончыўся 20 ліпеня 1999 году. Трохбаковыя
перамовы па віне дыктатуры не пачаліся. Рэпрэсаваліся апазыцыйныя дзеячы,
і гэта ў той час, калі адной з умоваў таксама прадугледжвалася спыненьне
рэпрэсіяў супраць іншадумцаў”.
Старшыня Вярхоўнага Савету выказаў удзячнасьць міжнародным арганізацыям
за вялікую працу па падрыхтоўцы выбараў, але разам з тым адзначыў адсутнасьць
прынцыповай ацэнкі становішча ў Беларусі з боку трэцяй тэхнічнай канфэрэнцыі
АБСЭ, якая накіравала ў Менск (цытата) “тэхнічную місію з незразумелымі
паўнамоцтвамі, на чым спэкулюе афіцыйная прапаганда…”
(Шарэцкі: ) “Я зьвяртаюся да старшыні Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, кіраўніка
рабочай групы АБСЭ па Беларусі спадара Адрыяна Севярына перагледзець згодна
з пунктам 10-м заключэньне і рэкамэндацыі трэцяй тэхнічнай канфэрэнцыі
АБСЭ ад 10 жніўня сёлета”.
На пытаньне Радыё Свабода аб магчымай падтрымцы літоўскімі парлямэнтарамі
гэтага дэмаршу Старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі адзін з арганізатараў
прэсавай канфэрэнцыі, кіраўнік дэпутацкай групы Сэйму Літвы па сувязях
з Беларусьсю Саўлюс Печалюнас адказаў наступнае: “Мы такі зварот накіруем,
абапіраючыся на ацэнкі Старшыні Вярхоўнага Саевту Беларусі і на аналіз
венскіх рашэньняў канфэрэнцыі АБСЭ. Думаю, тэхнічна яшчэ дастаткова часу,
каб прымусіць АБСЭ адумацца і адклікаць тэхнічных назіральнікаў”.
Ёнас Лаўрынавічус, Вільня
Самае папулярнае
1