Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


У Наваполацку адміністрацыя некаторых прадпрыемстваў паставіла захаваньне працоўных месцаў людзей у залежнасьць ад іх удзелу ў выбарах…

Паводле словаў каардынатара групы назіральнікаў ад наваполацкіх дэмакратычных арганізацыяў Васіля Главацкіх, днямі яму патэлефанавалі адразу некалькі работнікаў будаўнічага ўпраўленьня нумар 124 трэсту нумар 16. Яны паведамілі, што кіраўніцтва ўпраўленьня папярэдзіла кожнага зь іх, што, калі яны ня пойдуць на выбары, могуць застацца без працы.

У выбарчых камісіях, нібыта, ёсьць сьпісы рабочых будупраўленьня і факт няяўкі работнікаў на выбары будзе пазначаны птушачкай насупраць неадпаведнага прозьвішча.

Неўзабаве званкі з падобнымі паведамленьнямі сталі паступаць ад рабочых вытворчага аб’яднаньня “Нафтан”, заводу “Вымяральнік” ды іншых прадпрыемстваў ды ўстановаў гораду.

Як канстатаваў спадар Главацкіх, цяпер цяжка сказаць, ці сапраўды ўлады вырашылі спраўдзіць, ці сапраўды хадзіў нейкі канкрэтны грамадзянін на выбары ці не. Пагатоў справа гэтая даволі крапатлівая ды супраць закону. А вось тое, што ў горадзе пачаўся буйнамаштабны шантаж электарату – гэта факт.

Ужо сёньня актывістамі праваабарончага цэнтру вясна сабраныя сьпісы так бы мовіць шэраговых шантажыстаў. Засталося толькі высьветліць прозьвішчы тых, хто іх на гэтыя на гэтыя дзеяньні падбіў.

Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG