У Маскве стрымана камэнтуюць праэкт беларуска-расейскай дамовы аб увядзеньні
адзінае валюты. Экспэрты зыходзяцца ў адным: калі Расея і пойдзе на новы
валютны саюз, то толькі на сваіх умовах. Бо іншыя варыянты прынясуць ёй
толькі страты і эканамічную нестабільнасьць.
Аб’яднаньне грашовых сыстэмаў можа быць шкодным для Расеі – гавораць
расейскія эксперты. Асноўную небясьпеку яны бачаць у тым, што афіцыйны
Менск можа атрымаць магчымасьць друкаваць расейскія рублі нароўні з Цэнтральным
банкам Расеі.
Дырэктар па банкаўскім кансалтынгу кампаніі «Юнікон» Міхал Бухцін на
гэты конт заяўляе: «Выкарыстоўваючы адміністратыўныя мэтады, адзіную валюту
цалкам магчыма ўвесьці да 2005 году. Але калі доступ да эмісійнага цэнтру
ў любой форме атрымае Менск, то нашай эканоміцы пагражаюць вельмі нэгатыўныя
наступствы. У тым ліку інфляцыя, што будзе выкліканая ростам грашовае масы».
Адсюль вынікае і тактыка расейскага боку. Экспэрт Інстытута фінансавых
даследваньняў Георгі Трафімаў фармулюе яе так: «Адзіны эфэктыўны шлях аб’яднаньня
– гэта адмова Беларусі ад грашовага сувэрэнітэту без усялякіх абавязацельстваў
з боку Расеі. Па прыкладзе Чарнагорыі, якая перайшла на нямецкую марку».
Калі Беларусь пагодзіцца на такія умовы, то аб’яднаньне цалкам магчымае і нават выгаднае для Расеі, лічаць некаторыя экспэрты. На іх думку, гэта яшчэ больш адкрые беларускі рынак для расейскіх тавараў і наадварот. Шмат каго не пужае, што аб’яднаньне будзе ісьці фактычна за грошы Расеі. Старшыня праўленьня Содбізнэсбанку Ігар Захараў з гэтае нагоды сказаў: «Пэўны ціск на эканоміку Расеі пасьля гэтага рашэньня непазьбежны. Але, напрыклад, стабілізацыйны крэдыт у 30 мільёнаў даляраў, што зараз Расея дасьць Беларусі – гэта невялікая сума для нашае краіны». Такім чынам, у Расеі зараз упэўненыя, што лёс адзінае валюты залежыць толькі ад таго, ці пагодзіцца беларускі бок аб’яднаць грашовыя сыстэмы на расейскіх умовах. Так фінансавая газэта «Ведомости» у сваім камэнтары зьвяртае ўвагу на той факт, што Аляксандру Лукашэнку гэта невыгодна. На думку газэты, любыя рэальныя крокі па аб’яднаньні эканамічных сыстэмаў Беларусі і Расеі раней ці пазьней будуць мець наступствам зьмену палітычнага рэжыму ў Беларусі. Бо, гаворыцца ў камэнтары, Лукашэнка згубіць рычагі ўзьдзеяньня на беларускую эканоміку, а значыць, і свой уплыў на сытуацыю ў краіне. Віктар Дзятліковіч, Масква.