(эфір 8 траўня)
Сёмага траўня пазначанае ў афіцыйным календары як дзень радыё і тэлебачаньня. Менавіта ў гэты дзень супрацоўнікі электронных мас- медыя адзначаюць сваё прафэсійнае сьвята. Ці стала яно сапраўды прафэсійным святам, асабліва для тых журналістаў, якія працуюць у недзяржаўных радыё- і тэлестудыях? Дыктатарскія і аўтарытарныя рэжымы надаюць электронным сродкам масавай інфармацыі найважнейшае значэньне. Менавіта яны становяцца рупарам прапаганды афіцыйнай ідэалёгіі. Менавіта імі ў першую чаргу карыстаюцца палітыкі, якія намагаюцца ў кароткія тэрміны прыйсьці да ўлады. Відавочна, што і Барыс Ельцын, і Аляксандар Лукашэнка, і той жа Владзімір Пуцін у барацьбе за пасаду прэзыдэнта найперш выкарыстоўвалі радыё і тэлебачаньне. Барыс Ельцын змог паказаць сябе ў якасьці барацьбіта з камуністычнай намэнклатурай. Беларускае тэлебачаньне дапамагло Аляксандру Лукашэнку агучыць свой славуты антыкарупцыйны даклад і ў кароткі час зрабіла яго нацыянальным героем. Нагадаю, што напрыканцы 1993 году Аляксандар Лукашэнка паводле сацыялягічных апытаньняў карыстаўся падтрымкай каля адной адсоткі рэспандэнтаў, а пасьля
тэлетрансляцыі антыкарупцыйнага дакладу яго рэйтынг павялічыўся да 70 адсоткаў. Відаць таму, разумеючы сакрэты свайго посьпеху, адразу пасьля прыходу да ўлады спадар Лукашэнка пасьпяшаўся прыбраць тэлебачаньне да сваіх рук. Адразу быў скасаваны Тэлерадыёкамітэт, а на яго грунце створаная тэлерадыёкампанія. У выніку амаль усе
журналісты, якія падтрымлівалі іншых кандыдатаў у прэзыдэнты, згубілі працу. Пра гэтыя падзеі ўзгадвае журналіст Генадзь Суднік, які ў 1994 годзе быў звольнены з пасады кіраўніка магілеўскага абласнога тэлерадыёкамітэта: (Суднік: ) “Тады, пры звальненьні, да нас не былі выказаныя прэтэнзіі. На той час у тэлерадыёкамітэце ўсё было нармальна. Але ім не падабалася як мы працавалі, што рабілі і казалі. Можа здаецца гэтае выказваньне нясьціплым, але мы былі больш сумленнымі і дэмакратычнымі і сапраўды паверылі ў надыход тых пераменаў, якія мы ўсе адчувалі на той час, у бок дэмакратыі, сувэрэнітэту, праўды ў сродках масавай інфармацыі”. (Карэспандэнт: ) “Спадар Суднік, а што зьмянілася за гэтыя пяць гадоў, з таго часу як была створаная Нацыянальная тэлерадыёкампанія?” (Суднік: ) “Найперш зьмянілася матэрыяльная база. Цяпер надта багатымі яны сталі на абсталяваньне, на магчымасьці выездаў. На жаль на зьмесьце гэта мала адбілася. Бо пераход з аднаго ў іншае суправаджаўся тым, што зышлі вельмі многія прафэсіяналы. Па самых розных матывах людзі зыходзілі, і гэта тычылася многіх прафэсіяналаў. Многія зыйшлі і, відаць, таму на тэлебачаньні і радыё зьмест перадачаў не адпавядае таму ўзроўню тэхналягічнага начыньня, які сёньня там існуе”. Праз год пачаўся наступ на недзяржаўнае радыё і тэлебачаньне, якія яшчэ заставаліся незалежнымі ад уладаў. Напярэдадні рэфэрэндуму была зачыненая менская радыёстанцыя “Радыё 101,2”, дзе ў асноўным працавалі былыя карэспандэнты “Беларускай маладзежнай”. Адметна, што пад час прэзыдэнцкай кампаніі менавіта Лукашэнка абяцаў падтрымку дзяўчынам з гэтай радыёстанцыі. Пасьля такога ўладнага кроку ў Беларусі засталіся толькі тыя радыёстанцыі, якія асьвятлялі ўсе падзеі, за выключэньнем палітычных. Як тая ж “Бі-эй”. Яшчэ горшым быў лёс недзяржаўнага тэлебачаньня, якое поўнасьцю залежыла ад выдачы частотаў. Рэгіянальныя тэлестудыі ў асноўным маглі ахопліваць аўдыторыю ў межах гораду і блізкай да яго мясцовасьці. Ды й тое не заўжды. Менчукі, відаць, памятаюць, як на нейкі час зь ініцыятывы мясцовай вэртыкалі спыніў трансляцыю 8-мы канал, а праз нейкі час аднавіў сваю дзейнасьць і стаў правільным. На пэўны час спыніў сваё існаваньне недзяржаўны тэлеканал “Магілеў-2”, а менавіта пасьля таго, як правёў здымкі Чарнобыльскага шэсьця ў 1996 годзе. Кіраўнікам тэлеканалу растлумачылі, што не працуе антэна, аднак яна працавала для магілеўскага тэлерадыёаб’яднаньня. Менавіта да 1996 года беларускае тэлебачаньне заняло ў эфіры пануючыя пазыцыі, што, відаць, і спрыяла перамозе ўладаў на рэферэндуме. Якраз у тыя часы, нягледзячы на патрабаваньні Сямёна Шарэцкага і ягоных намесьнікаў, БТ адмаўлялася забясьпечыць трансляцыю сэсіяў Вярхоўнага Савету. Магчыма тады ўжо ня толькі спадар Лукашэнка, але апазыцыйныя палітыкі зразумелі, што
шлях будучага прэзыдэнта ляжыць праз тэлебачаньне. З таго часу і па сёньняшні дзень апазыцыйныя партыі патрабуюць доступу да электронных сродкаў масавай інфармацыі, але ўлады яго не даюць. Таму ж Лукашэнку ня хочацца, каб сваімі рукамі ён паспрыяў раскрутцы сваіх канкурэнтаў. Мясцовыя тэлестудыі пазбавіліся таго ўплыву, які яшчэ мелі ў першыя два гады прэзыдэнцкай улады. Зараз
іхная дзейнасьць залежыць ад выдачы ліцэнзіяў на права трансляцыі, якія выдае мясцовая вэртыкаль. У выніку значная большасьць мясцовых тэлестудыяў скасавала грамадзка-палітычныя перадачы і рэпартажы на палітычную тэму, а эфір запаўняе мастацкімі фільмамі, забаўляльнымі і рэклямнымі перадачамі. На адным з сэмінараў прадпрымальнік, прадстаўнік тэлекампаніі ФІТ, адкрыта заявіў: “Вам, журналістам, лягчэй, звольняць – знойдзеце іншую працу. А нам, прадпрымальнікам, калі спыняць працу студыі, грошы ніхто ня верне”. Нават ляяльныя адносіны да ўладаў не абяцаюць пакою. Летась
мясцовая вэртыкаль забараніла недзяржаўным тэлестудыям трансляцыю праграмаў тэлестудыі “Палёнія”. На гэты крок улады пайшлі пасьля таго, як польскі Сэйм прыняў заяву з ацэнкай беларускіх падзеяў, што і выклікала ноту пратэсту Міністэрства замежных справаў Беларусі. Ды і фінансавыя ўмовы, жорсткі падатковы прэс не спрыяе
эканамічнаму росквіту тэлестудыяў. Толькі ў Віцебскай вобласьці з чатырох іх засталося дзьве. Тыя, што зарабляюць крыху грошай, змаглі выжыць, але ж яны згубілі права звацца чацьвертай уладай і фармаваць грамадзкую думку. А без яе фармаваньня ўладу ў Беларусі ня зьменіш і новага прэзыдэнта не абярэш. Так што, цяжка сказаць ці можа звацца прафэсійным сьвятам дзень 7 траўня для журналістаў электронных мас-мэдыя Беларусі. Аляксандар Сердзюкоў