Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


(эфір 26 сакавіка)
Гаворыць народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў.

Мне думаецца, што тыя падзеі, якія адбыліся ў Менску 25 сакавіка, вельмі паказальныя ў пэўных адносінах.

Найперш у тым сэнсе, што палітыка рэжыму ніколькі не мяняецца на працягу апошніх гадоў. Хаця пасьля Маршу Свабоды паявілася нейкая ілюзія ў некаторай часткі нашага грамадзтва, што пад узьдзеяньнем унутраных сілаў, а таксама міжнародных, рэжым зьмякчае свае адносіны да беларускай дэмакратыі. Ну але ўсё гэта вельмі ілюзорна і вельмі няпэўна працягвалася і вельмі коратка доўжылася.

І вось падзеі 25-га паказалі, што рэжым вяртаецца да сваіх ранейшых, я б сказаў, клясычных мэтадаў падаўленьня. І тут немагчымыя ніякія перамовы – ані пад эгідай міжнародных арганізацыяў, ані пры саступках апазыцыі. Ён будзе няўхільна доўжыць сваю палітыку і далей. Асабліва цяпер, у атмасфэры таго, што адбываецца ў Расеі ў сувязі з перамогай пэўных сілаў, якія канешне натхняюць пэўным чынам, надаюць другое дыханьне нашай беларускай дыктатуры.

Васіль Быкаў

Прага, 26 сакавіка 2000 г.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG