Ужо трэці дзень запар дом на вуліцы Арджанікідзэ, дзе жыве лідар барысаўскае
філіі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” Аляксандар
Абрамовіч, зьяўляецца аб’ектам назіраньня і візытаў мясцовых міліцыянтаў.
Яны спрабуюць арыштаваць Абрамовіча…
Свае паводзіны ахоўнікі правапарадку сваякам Аляксандра Абрамовіча тлумачаць
наступным чынам: як вядома, судзьдзя гарадзкога суду Юры Кобец у панядзелак
за тое, што Аляксандар Абрамовіч 15-га чэрвеня арганізаваў у цэнтры Барысава
несанкцыянаваны пікет супраць прымусовай стэрылізацыі жанчынаў, пакараў
Абрамовіча 12-цю соднямі адміністрацыйнага арышту з утрыманьнем у ізалятары
гарадзкога адзьдзелу ўнутраных справаў.
Праўда, Аляксандру Абрамовічу судзьдзя прадаставіў 2-х месячную адтэрміноўку
выкананьня прысуду. Маўляў, хай за гэты час асуджаны абскардзіць у ворганах
пракурорскага нагляду ягоне, Юрыя Кобеца, рашэньне.
Аднак у аўторак судзьдзя немавед чаму распарадзіўся тэрмінова ўзяць
Абрамовіча пад варту. Як лічаць актывісты барысаўскае арганізацыі “Народнай
Грамады”, спадар Кобец перагляд уласнага рашэньня зрабіў пад ціскам. Або
чыноўнікаў з барысаўскага гарвыканкаму, або свайго абласнога начальства.
Алесь Мікалайчанка, Барысаў
Самае папулярнае
1