Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Наваполацку абвясьцілі збор сродкаў для сям’і Андрэя Гайдукова


Андрэй Гайдукоў
Андрэй Гайдукоў

Ініцыятыва сыходзіць ад удзельнікаў грамадзкай суполкі «Свабодны рэгён».

Нумар рахунку, на які можна пералічыць грошы, пададзены ў абвестцы на сайце freeregion.info

Актывіст «Свабоднага рэгіёну» Яўген Парчынскі апавёў: «Грошы патрэбна на адваката і на перадачы Андрэю. Гэты хлопец быў „наш“, дапамагаў нам На нашым сайце мы першыя пачалі пісаць пра ягонае затрыманне, бо „сваіх“ пакідаць у бядзе нягожа».

Паводле спадарыні Гайдуковай, сваякі нанялі адваката зь Менску, каб было прасьцей дамаўляцца пра візыты ў СІЗА КДБ. Аднак сьледчы, які вядзе справу Андрэя Гайдукова — зь Віцебску, ён штораз прыязжае ў Менск праводзіць допыты.

Супраць Андрэя Гайдукова распачалі крымінальную справу па артыкуле 356 «Здрада дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасьці». Яго затрымалі ў Віцебску 8 лістапада нібыта «падчас закладкі ў тайнік зьвестак, якія цікавяць замежныя спэцслужбы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG