Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўразьвязе будзе банкаўскі наглядчык


Ангела Мэркель і Франсуа Алянд
Ангела Мэркель і Франсуа Алянд

Кіраўнікі дзяржаваў Эўразьвязу на саміце ў Брусэлі дамовіліся стварыць пасаду наглядчыка за банкамі ў краінах, якія выкарыстоўваюць эўра.

Пасада будзе ўведзеная ў наступным годзе; больш канкрэтны тэрмін не паведамляецца.

Дамоўленасьць, дасягнутая вечарам 18 кастрычніка, уяўляе сабою кампраміс паміж немцамі і французамі, якія да гэтай пары спрачаліся, якім чынам дапамагчы банкавай сыстэме Эўразьвязу ў сытуацыі цяперашняга пазыковага крызысу.

Перад самітам канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заяўляла, што Эўрапейская камісія павінна мець права вэта ў адносінах да нацыянальных бюджэтаў краінаў-сябраў Эўразьвязу. Гэтаму супраціўляўся прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, аргумэнтуючы, што такое права значна абмяжуе нацыянальны сувэрэнітэт. Падчас перамоваў на саміце гэтае пытаньне абмяркоўвалася, але Мэркель не паставіла яго на галасаваньне, як раней намервалася.

«Гэты саміт не для рашэньняў, мы падрыхтуем рашэньні на сьнежаньскі саміт, але на гэтым мы павінны паставіць усё на правільную дарогу» – сказала Ангела Мэркель журналістам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG