Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па Менску прайшоў «гей-трамвай». Дадалося відэа

абноўлена

Па Менску прайшоў «гей-трамвай»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:00 0:00
Наўпроставы лінк

Па Менску прайшоў «гей-трамвай»

У Менску адбылася вулічная акцыя актывістаў беларускага таварыства лесьбіянак, геяў, бісэксуалаў і трансгендэраў (ЛГБТ).

Яны праехалі праз увесь горад на трамваі з плякатамі і вясёлкавымі сьцягамі гей-супольнасьці.

Арандаваны трамвай актывісты ЛГБТ упрыгожылі каляровымі балёнікамі, у вокнах разьмясьцілі плякаты і вясёлкавыя сьцягі гей-супольнасьці. Гэтак яны праехалі з музыкай, сьпевамі і танцамі праз увесь горад туды і назад. Намесьніца кіраўніка арганізацыі Натальля Манькоўская гэтак патлумачыла сутнасьць акцыі:

«Менгарвыканкам забараніў нам праводзіць парад у нейкай іншай форме, і мы ня бачым іншай магчымасьці для самавыяўленьня. Мы хочам падарыць гораду крыху радасьці. Насамрэч, вельмі многія людзі нам усьміхаліся, віталі нас. Я думаю, што многім гэта запомніцца — хоць раз на год такое сьвята. Ня ўсё ж на лімузінах вясельлям разьяжджаць».

Вясёлкавы трамвай віталі людзі на прыпынках, пасажыры грамадзкага транспарту і легкавікоў. У «Гей-трамваі» былі ня толькі актывісты ЛГБТ-супольнасьці, але і людзі, якія ўзялі ўдзел у акцыі на знак салідарнасьці з прадстаўнікамі сэксуальных меншасьцяў:

Карэспандэнтка: «Ці ўпершыню вы ўдзельнічаеце ў такой акцыі? Як яна вам падабаецца?»

Анастасія: «Мяне зваць Анастасія Сінюковіч, я сябра арганізацыі, удзельнічаю ўжо другі раз і вельмі задаволеная. Гэта вельмі весела і цікава, вельмі многія людзі рэагуюць добра, мне вельмі падабаецца».

Уладзмер: «Вельмі добра, што гэта становіцца нармальным у нашай краіне і трапляе ў культуру. У выніку гэта вядзе да талерантнага стаўленьня да гей-супольнасьці».

Карэспандэнтка: «Вы сябра арганізацыі ці госьць?»

Уладзімер: «Мяне зваць Уладзімер Сташкевіч, я актывіст грамадзянскай супольнасьці, а ня гэтай арганізацыі. Але я не абыякавы да гэтай тэмы, падзяляю каштоўнасьці, якія яны вызнаюць. Гэта мая салідарнасьць».

Гей-парад у трамваі стаў заключнай часткай пяцідзённага гей-прайду, які праводзіўся ў Менску восьмы раз. Як паведаміў Сяргей Андросенка, з гадамі беларускае грамадзтва становіцца больш талерантным да людзей зь нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй, што дае лепшыя надзеі прадстаўнікам гей-супольнасьці:

«Вядома, менскі гей-прайд — гэта праваабарончы форум, дзе мы заяўляем аб праве быць сабой. Бо насамрэч хіба толькі ў Менску геі і лесьбіянкі могуць свабодна адпачываць, хадзіць на канцэрты. Учора падчас заключнага канцэрту на завяршэньне прайду многія гурты выказаліся супраць гвалту над ЛГБТ-моладзьдзю. Таму ў нашым грамадзтве гучыць голас ня толькі гамафобных людзей, але і ёсьць голас людзей талерантных, прагрэсіўных, эўрапейскіх. Вядома, менскі гей-прайд — для ўсіх геяў у Беларусі сымбаль таго, што яны могуць жыць, адпачываць і весяліцца, як усе людзі».
Сяргей Андросенка
Сяргей Андросенка

Як паведаміў Сяргей Андросенка, гей-парад у трамваі быў прымеркаваны да Міжнароднага дня добраахвотнага раскрыцьця сэксуальнай арыентацыі, які адзначаецца ў сьвеце 11 кастрычніка.


У трамваі грала музыка, пад якую танчылі пасажыры
У трамваі грала музыка, пад якую танчылі пасажыры
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG