Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Немцы навучылі беларускіх міліцыянтаў працаваць з «Analyst’s Notebook»


Дэпутат Бундэстагу ад левай партыі Андрэй Хунка атрымаў ад МУС Нямеччыны адказ на свой запыт адносна таго, чаму вучыла беларускіх міліцыянтаў фэдэральнае ведамства па барацьбе з крымінальнымі злачынствамі. Размова, у прыватнасьці, ідзе пра навучаньне беларусаў працаваць з аналітычнай кампутарнай праграмай «Analyst’s Notebook» ў мэтах удасканаленьня крымінальнага расьсьледаваньня.

Фрагмэнты гэтага адказу трапілі ў сёньняшнія нямецкія СМІ, сярод якіх выданьне ZEIT.

У размове з Свабодай 49-гадовы нямецкі палітык украінскага паходжаньня Андрэй Хунка, які адным зь першых сярод дэпутатаў Бундэстагу, яшчэ мінулай восеньню, ініцыяваў расьсьледаваньне супрацоўніцтва нямецкіх паліцыянтаў зь беларускімі сілавымі структурамі, сказаў:

«Для нас вельмі важна дамагацца празрыстасьці дзеяньняў ураду, каб нашы ўрадоўцы не хлусілі, адказваючы на нашы запыты, каб міжнароднае паліцэйскае супрацоўніцтва грунтавалася на павазе да правоў чалавека. Менавіта таму мы і ініцыявалі гэтае расьсьледаваньне. Адрозна ад апазыцыйных зялёных, якія таксама накіравалі свой запыт ва ўрад, мы не падзяляем палітыкі санкцыяў у дачыненьні да Беларусі. Аднак пры гэтым мы таксама рэзка крытыкуем беларускі рэжым за ўжываньне сьмяротнага пакараньня, а за зьняволеньне людзей на падставе іхніх перакананьняў, за жорсткае здушэньне мірных дэманстрацыяў».

Для нас вельмі важна дамагацца празрыстасьці дзеяньняў ураду, каб нашы ўрадоўцы не хлусілі

Паводле дэпутата, нарэшце фэдэральнае міністэрства ўпершыню за ўвесь час ўдакладніла, якім чынам падпарадкаванае яму ведамства па барацьбе з крымінальнай злачыннасьцю навучала беларускіх сілавікоў. Як вынікае з адказу міністэрства, ад 1 па 7 чэрвеня 2009 немцы праводзілі ў Менску сэмінар" Прынцыпы і мэтады апрацоўкі паліцэйскай інфармацыі" ( у скароце «Апэратыўны аналіз»). Пад час заняткаў нямецкія спэцыялісты рабілі акцэнты рабіліся на розных інтэлектуальных падыходах і тэхніках, якія могуць быць карыснымі пры апрацоўцы інфармацыі ў крымінальных справах.

Самае ж абуральнае, што ўсе гэтыя ноў-хаў з аднолькавым посьпехам выкарыстоўваюцца ў Менску, Тэгеране ці Дрэздэне, нягледзячы на вялікую розьніцу палітычных сыстэмаў

Створаная даччынай фірмай IBM — i2 праграма «Analyst’s Notebook», паводле яе вытворцаў, забясьпечвае хуткае рэагаваньне ў барацьбе са злачыннасьцю і тэрарызмам". Іншымі словамі, яна дазваляе атрымліваць інфармацыю з розных базаў нават з самымі заблытанымі дадзенымі, фільтраваць яе і аналізаваць. Размова ідзе пра ўзаемасувязі паміж людзьмі ды банкаўскімі рахункамі, арганізацыямі, нумарамі тэлефонаў, маёмасьцю фірмаў ды асобаў і іншымі рэчамі.
Такая інтэлектуальная падрыхтоўка паліцыянтаў, гаворыцца ў дакумэнце, праводзілася немцамі ня толькі ў Беларусі, але і ў Турэччыне, Расеі, Украіне, Кітаі, Эстоніі, Грузіі, Харватыі, Сэрбіі, Чарнагорыі і Азэрбайджане. Мяркуецца, што падобныя веды дапамагаюць сілавікам у" час Ч" апэратыўна апынуцца на месцы магчымай трагедыі і прадухіліць яе.

Гэткія тлумачэньні асабліва хвалююць дэпутата Андрэя Хунка, бо падобная тактыка апярэджаньня ў краіне з аўтарытарным рэжымам з аднолькавым посьпехам можа выкарыстоўвацца як у барацьбе са злачынцамі, тымі ж гандлярамі наркотыкаў, так і зь мірнымі дэманстрантамі.

«Калі кампутар здольны аналізаваць сувязі паміж людзьмі, рэчамі і месцам іх знаходжаньня, гэта сьведчыць як пра радыкальную зьмену ў паліцэйскай працы, так і пра істотнае ўварваньне паліцыі ў правы асобы», адзначае дэпутат.
Самае ж абуральнае, дадае ён, у тым, што ўсе гэтыя ноў-хаў з аднолькавым посьпехам выкарыстоўваюцца ў Менску, Тэгеране ці Дрэздэне, нягледзячы на вялікую розьніцу палітычных сыстэмаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG