Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Mediakritika. by: пра што гавораць і пра што маўчаць навіны


Інфармацыйна-аналітычны рэсурс Mediakritika. by апублікаваў аналіз навінаў на тэлеканалах ОНТ, «Беларусь-1» і « Белсат».

Паводле ацэнак экспэрта рэсурсу, больш як палову эфіру вечаровых навінаў названых каналаў у пэрыяд з 13 да 17 жніўня займалі матэрыялы, якія парушаюць журналісцкія стандарты.

«Маніпуляваньне грамадзкай думкай у асьвятленьні большасьці палітычных ды эканамічных тэмаў прасочваецца ў выпусках навінаў як дзяржаўных, так і незалежнага тэлеканалаў», — гаворыцца ў аналізе. На думку аўтара аналізу, «аўтары сюжэтаў грэбавалі балянсам думак, замест гэтага самастойна шчодра камэнтуючы падзеі». Так, згодна з вынікамі маніторынгу, у вечаровых навінах каналу “Беларусь-1” у разгляданы пэрыяд 82% складалі матэрыялы з прыкметамі заказанасьці або цэнзуры. На ОНТ такіх сюжэтаў было 60%, на “Белсаце” — 58%.

Мэтадалёгія маніторынгу была распрацаваная экспэртамі ўкраінскага праекту Telekritika.ua і адаптаваная да беларускіх рэаліяў мэдыяэкспэртам Алесем Анціпенкам.

З вынікамі маніторынгу можна азнаёміцца на сайце Mediakritika by.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG