Пераможцы атрымаюць ад Радыё Свабода камплект апошніх кніжак, якія выйшлі ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
Дар’я Малюта даслала фатаздымак, на якім дзяўчыны адпачываюць на фэстывалі палескай прыпеўкі «Бярозаўская сэрбіянка», што адбыўся 5 жніўня гэтага году непадалёк ад гораду Бяроза ў аграсядзібе «Шчодры заяц».
Для Сьвятаслава Філатава лепшы адпачынак — гэта збор ягадаў у беларускіх лясах.
Аліса Маланка знайшла сабе прытулак і адпачынак у Вязынцы на камяні зь вершам Янкі Купалы пра гэты край:
Мікола Ільючык свой фатаздымак «Жніво» падпісаў так: «Адпачынак па-беларуску — гэта праца. Няма часу адпачываць — жніво».
Да канца лета мы прымаем ад нашых чытачоў і слухачоў яскравыя і адметныя аўтарскія фота, якія адлюстроўваюць асаблівасьці адпачынку па-беларуску ды адказваюць на пытаньне: як і дзе адпачываюць беларусы?
Як Вы бачыце, усе па-рознаму разумеюць адпачынак па-беларуску, а мы
нагадваем, што чакаем Вашыя фотаназіраньні на e-mail: radiosvaboda@gmail.com з пазнакаю «фатаконкурс», таксама выкладайце іх у twitter з пазнакаю @svaboda ці адразу ў альбом у суполцы Радыё Свабода ў ВК.
Па выніках адбору журы і па ацэнках папулярнасьці ў сацыяльных сетках аўтары лепшых фатаздымкаў атрымаюць прыемныя і цікавыя падарункі ад Радыё Свабода. Кожны тыдзень на сайце Радыё Свабода будуць публікавацца найлепшыя фатаздымкі тыдня. Пераможцаў гэтага тыдня вызначаць у наступны панядзелак.
Усе працы, адзначаныя ў тыднёвых этапах конкурсу, будуць удзельнічаць у фінальным конкурсе — удзельнікі сацыяльных сетак выберуць шляхам галасаваньня найлепшы фатаздымак, аўтар якога атрымае каштоўны падарунак ад Радыё Свабода.
Таксама прапануем пазнаёміцца з конкурснымі вынікамі мінулых тыдняў.
«Адпачынак па-беларуску. Што гэта і як?» Пераможца 1-га тыдня
«Адпачынак па-беларуску. Што гэта і як?» Пераможцы 2-га тыдня
«Адпачынак па-беларуску. Што гэта і як?» Пераможцы 3-га тыдня

Я тут бачу свой край,
Поле, рэчку і бор,
Сваю матку-зямлю.
Беларусь!