Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Адпачынак па-беларуску. Што гэта і як?» Пераможцы 2-га тыдня


Радыё Свабода абвяшчае пераможцаў другога тыдня ў конкурсе «Адпачынак па-беларуску. Што гэта і як?» Гэтым разам мы вырашылі адзначыць аўтараў ажно чатырох фатаздымкаў.

Юрась Антонаў даслаў здымак, які назваў «На байдарцы». У ліпені 2012 году ён з кампаніяй сплаўляўся па Дняпры ад Смаленску да Воршы.

Юрась Антонаў "На байдарцы"
Юрась Антонаў "На байдарцы"


Ірына Хадарэнка дасланы здымак пракамэнтавала такім чынам: «Летась мне давялося адпачываць у Злучаных Штатах і сьвяткаваць разам з амэрыканцамі Дзень Незалежнасьці гэтай краіны. Як мудра сьведчылі продкі, „свайго не цурайся, чужому навучайся“, таму падчас значных імпрэзаў я, з мэтай папулярызацыі нашых старажытных сымбаляў, сьвядома апраналася ў кашульку з „Пагоняй“ і ахвотна распавядала замежнікам пра Беларусь».

Ірына Хадарэнка
Ірына Хадарэнка


Кацярына Будкевіч на сваім здымку зафіксавала папулярную сярод беларускай моладзі забаўлянку-флэшмоб «Водны бой», які адбыўся 3 ліпеня ў Салігорску.

Кацярына Будкевіч
Кацярына Будкевіч


Алёна Верамейчык падзялілася з намі дзіцячаю радасьцю летняга адпачынку.

Алёна Верамейчык
Алёна Верамейчык


Пераможцы атрымаюць ад Радыё Свабода камплект апошніх кніжак, якія выйшлі ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

Да канца лета мы прымаем ад нашых чытачоў і слухачоў яскравыя і адметныя аўтарскія фота, якія адлюстроўваюць асаблівасьці адпачынку па-беларуску ды адказваюць на пытаньне: як і дзе адпачываюць беларусы?

Дасылайце свае фотаназіраньні разам з кантактнымі дадзенымі на e-mail: radiosvaboda@gmail.com з пазнакаю «фатаконкурс», выкладайце ў twitter з пазнакаю @svaboda ці адразу ў альбом у суполцы Радыё Свабода ў ВК.

Па выніках адбору журы і па ацэнках папулярнасьці ў сацыяльных сетках аўтары лепшых фатаздымкаў атрымаюць прыемныя і цікавыя падарункі ад Радыё Свабода. Кожны тыдзень на сайце Радыё Свабода будуць публікавацца найлепшыя фатаздымкі тыдня. Пераможцаў гэтага тыдня вызначаць у наступны панядзелак.

Усе працы, адзначаныя ў тыднёвых этапах конкурсу, будуць удзельнічаць у фінальным конкурсе — удзельнікі сацыяльных сетак выберуць шляхам галасаваньня найлепшы фатаздымак, аўтар якога атрымае каштоўны падарунак ад Радыё Свабода.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG