Грамадзкія актывісты зь Беларусі бяруць у Маскве ўдзел у пікетаваньні кампаніі «Росатом», якая мае намер будаваць беларускую АЭС.
Падставай для пікету сталі заявы беларускіх афіцыйных асобаў пра магчымасьць падпісаньня Лукашэнкам і Мядзьведзевым крэдытнага пагадненьня і кантракту на будаўніцтва беларускай АЭС падчас сёньняшніх мерапрыемстваў у Маскве альбо 25 лістапада, падчас паседжаньня Вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы.
Паводле прадстаўніка Міжнароднага сацыяльна-экалягічнага зьвязу Андрэя Ажароўскага, пікет праходзіць мірна:
«Удзельнікі, а іх каля трыццаці чалавек, разгарнулі вялізныя жоўтыя расьцяжкі «Астравецкая АЭС — дзякуй, ня трэба!» і «Росатом, рукі прэч ад Беларусі!» на фоне сталінскага будынка «Росатома» ў цэнтры Масквы. Міліцыя вядзе сябе спакойна, ахова «Росатома» папрасіла не перакрываць праезд на іх тэрыторыю, а мы стаім каля галоўнага ўваходу. Тут жа зьявілася сымбалічная трохмэтровая лялька "Ядзерная сьмерць«,на якой напісана «Чарнобыль, Фукусіма, АЭС-2006» — гэта тое, што «Росатом» прапануе для Беларусі. Пасьля пікету мы аднясем пэтыцыю кіраўніку «Росатома», у якой гаворыцца, што мы патрабуем адмовіцца ад любых плянаў будаўніцтва АЭС у Беларусі«.
У акцыі бяруць удзел прадстаўнікі Беларускай партыі «Зялёныя», грамадзкага аб’яднаньня «Экадом», кампаніі «Астравецкая атамная — гэта злачынства!», руху «Вучоныя за бязьядзерную Беларусь!», групы «Антыатамны супраціў» і беларускай групы сацыяльнай сеткі «ВКонтакте» «За бязьядзерную Беларусь!». Таксама ў пікеце ўдзельнічаюць расейскія актывісты. Яны выступаюць супраць фінансаваньня Расеяй праекту Астравецкай АЭС, якую «Росатом» плянуе пабудаваць у пакуль экалягічна чыстай курортнай мясцовасьці Беларусі. Удзельнікі пікету ў Маскве ўпэўненыя, што лёс Астравецкай АЭС шмат у чым залежыць ад рашэньня Расеі аб выдзяленьні крэдыту, якое пакуль не прынятае.
«У Маскву прыехаў Лукашэнка і будзе сустракацца зь Мядзьведзевым. Абодва гэтыя паны — ярыя прыхільнікі атамнай энэргетыкі, і мы асьцерагаемся, што на сваіх перамовах яны дамовяцца, супраць волі народаў абедзьвюх краін, каб будаваць АЭС на тэрыторыі Беларусі, каб Беларусь брала гэты страшны 9-мільярдны крэдыт. Гэта адна з прычынаў выступу сёньня», — сказаў Ажароўскі.