Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі перапыняюць бізнэс


Сёньняшняя серада для шмат каго з прадпрымальнікаў на рынках Берасьцейшчыны, Віцебшчыны, Гомельшчыны і іншых рэгіёнаў была першым днём вымушанага адпачынку. З 1-га чэрвеня яны часова спынілі працу на нявызначаны тэрмін. Прычына — адсутнасьць валюты, безь якой тавар за межамі Беларусі не набудзеш.

Гарадзенскі рынак «Цэнтральны». Бойкі гандаль яшчэ 31 траўня 2011 году. І тое ж месца на рынку 1 чэрвеня 2011 году.

На гарадзенскім рынку «Цэнтральны» ў чэрвені прыпыняць гандаль ад дзесяці да дваццаці адсоткаў прадпрымальнікаў. Шмат хто бярэ адпачынак на дзесяць дзён, каб паглядзець, як будзе разьвівацца сытуацыя далей.

«Працягваць працу прымушае толькі сэзон, спадзяваньне распрадаць летні асартымэнт», — удакладніў «Свабодзе» гарадзенскі прадпрымальнік Віктар Г.

Па пакупніцкай здольнасьці моцна ўдарыла тое, што прадпрымальнікі пералічваюць даляр па шэсьць тысяч рублёў, а большасьць насельніцтва атрымлівае ранейшыя заробкі, якія абясцэніліся ў два разы.

«Калі раней браў фабрычны тавар па трыццаць-сорак даляраў, ведаючы, што яго купяць, то цяпер вымушаны браць самае таннае — нават коштам ад аднаго даляра да дзесяці, каб мець спадзяваньне прадаць рэчы», — прызнаецца прадпрымальнік Віктар Г.

На здымках: гарадзенскі рынак «Цэнтральны». Бойкі гандаль яшчэ 31 траўня 2011 году. І тое ж месца на рынку 1 чэрвеня 2011 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG