Нацбанк Беларусі ад 1 чэрвеня павялічвае стаўку рэфінансаваньня з 14% да 16% гадавых.
Пра гэта гаворыцца ў прэсавым рэлізе Нацбанку.
Такая пастанова прынятая праўленьнем Нацбанку "з улікам трывалага росту спажывецкіх цэнаў і высокіх інфляцыйных чаканьняў".
"Чарговае падвышэньне стаўкі рэфінансаваньня, а адпаведна і працэнтнай стаўкі па дэпазытах, накіравана на павелічэньне даходнасьці па ўкладах у беларускіх рублях і ўзмацненьне абароны рублёвых зьберажэньняў у банках ад інфляцыі. Нацыянальны банк і далей працягне надаваць пільную ўвагу захаванасьці і прывабнасьці рублёвых укладаў насельніцтва і арганізацый у банках ", - адзначаецца ў паведамленьні.
Падвышэньне стаўкі рэфінансаваньня зьяўляецца другім за бягучы месяц і чацьвёртым з пачатку года.