Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэчыцкія півавары дамагліся свайго


Прадпрыемства «Рэчыцапіва»
Прадпрыемства «Рэчыцапіва»
Трохгадзінны папераджальны страйк рабочых варачна-брадзільна цэху акцыянэрнага таварыства «Рэчыцапіва», які адбыўся ўранку 23 траўня, меў вынік. Ужо вечарам пасьля зьмены півавары змаглі атрымаць праз банкаматы прэміяльныя — 30 адсоткаў ад акладаў. Гэта пацьвердзілі сёньня дзьве працаўніцы варачна-брадзільна цэху.

Як паведамлялася, інцыдэнт насьпеў напярэдадні выходных. Пасьля працяглага стаяньня ў чэргах ля банкаматаў півавары выявілі, што прэміяльныя за красавік ім не налічылі. Гэта й выклікала незадавальненьне, паколькі ў зьвязку з новым біржавым курсам валюты заробак півавараў склаў у эквіваленце ніжэй за 100 даляраў.

Улагоджваць сытуацыю на «Рэчыцапіва» прыяжджаў намесьнік старшыні райвыканкаму Вячаслаў Памалейка. У сваю чаргу дырэктарка прадпрыемства Натальля Савасьценка заяўляла, што ніякага страйку ў цэху не было, а ўнутраных пытаньняў, маўляў, хапае на ўсіх прадпрыемствах.

Акцыянэрнае таварыства «Рэчыцапіва» належыць зараз галяндзкай піваварнай кампаніі «Heineken» — яна валодае 95,4 адсотка статутнага фонду таварыства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG